Якая паштовая марка лепшая?

АДПРАЎЛЯЮЧЫ лісты сваім сябрам ці знаёмым, мы клеім маркі, часцей за ўсё зусім не звяртаючы на іх увагі. А між тым, за кожнай тоіцца стваральная праца, бо гэта не проста клейкія паперкі, гэта — візітныя карткі краіны. Яны дасягаюць самых аддаленых куточкаў планеты, расказваючы сваёй яскравай і выразнай мовай пра Беларусь жыхарам усіх краін свету. Менавіта таму паштовыя маркі такія разнастайныя. На іх — выявы флоры і фаўны нашай краіны, гістарычныя моманты, знакамітыя дзеячы культуры, палітыкі і спорту.
Беларускія паштовыя маркі вядомы ва ўсім свеце. Яны атрымліваюць прэстыжныя прэміі і ўзнагароды на прафесіянальных міжнародных конкурсах. Так, на Венскай міжнароднай філатэлістычнай выставе ў Аўстрыі (WIPA) у 2007 годзе блок “200 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды” заняў 10-е месца, у 2013 годзе блок “850-годдзе стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай” заняў 7-е месца, а ў 2014 годзе паштовая марка “Слуцкія паясы” ўвайшла ў дзясятку лепшых марак свету і заняла шостае месца.
Ужо стала традыцыяй штогадовае правядзенне РУП “Белпошта” конкурсу на лепшую паштовую марку.
“З 15 сакавіка 2016 года ўсе жадаючыя запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні “Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2015 года”, — расказвае намеснік дырэктара Мінскага філіяла РУП “Белпошта” Алена Ішчук. — Для гэтага неабходна зайсці на сайт РУП “Белпошта” ў раздзел “Філатэлія” — “Конкурс “Лепшая паштовая марка 2015 года”, скачаць бланк анкеты, запоўніць яго, указаўшы нумар маркі ці блока, якія вам найбольш спадабаліся, і выслаць на электронны адрас zavadskaya@belpost.by ці наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна пазнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету”.
Запоўненую анкету з паметкай “Конкурс” неабходна накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр “Марка” РУП “Белпошта”, пр. Незалежнасці, д. 10, 220050, г. Мінск.
Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія дашлюць лісты ва ўказаны тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назавуць марку-пераможцу, будуць разыграны прызы — наборы філатэлістычнай прадукцыі.
Лепшай будзе прызнана тая паштовая марка (ці блок) за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.
Наш кар.


25 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

dsc_5774-3 Царква ў Слабадзе Касцёл у Мядзеле  Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси