Навіны Мядзельшчыны

У НДЦ «Зубраня» прайшоў конкурс «Запалі сваю зорку», на якім сваё майстэрства прадэманстравалі важатыя цэнтра. У фінале перамогу атрымала выхавальнік корпуса «Зорны свет» з праграмай віртуальнага вандравання «Па школах свету» Марыя Кірэйчук.
 ***
ДА Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 6-7 класаў Старагабскага ВПК дзіцячы сад-СШ класнымі кіраўнікамі Аксанай Валянцінаўнай Роўда і Ірынай Іосіфаўнай Азарка быў падрыхтаваны і праведзены конкурс «Знаўца роднай мовы». У напружанай барацьбе перамогу атрымаў вучань 7 класа Данііл Навіцкі.
 ***
У КУРОРТНЫМ пасёлку Нарач прайшоў раённы турнір па шахматах, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. Вышэйшую прыступку п’едэсталу гонару заняў Сяргей Баброўка. Другое і трэцяе месцы прысуджаны адпаведна Анатолію Бірулю і Дзмітрыю Гаджыеву.
 ***
НАВУКОВЫМ аддзелам НП «Нарачанскі» вядзецца мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы да правядзення міжнароднай навукова-гістарычнай канферэнцыі «Нарачаская аперацыя 1916 года: гісторыя і сучаснасць”, якая пройдзе 17-19 сакавіка ў рамках міжнародных гістарычных чытанняў «Гісторыя ў імя міру». На «дарослую пляцоўку» зарэгістраваўся 71 удзельнік з Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, з іх 38 дакладчыкаў. Плануецца работа і «маладзёжнай пляцоўкі».


25 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

06-012 возера Глубелька 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси