«Новыя імёны-2016»

З 1 ЛЮТАГА па 31 сакавіка бягучага года ў кожным абласным цэнтры краіны праходзяць абласныя этапы Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016». Абласныя этапы праводзяцца ў дзвюх формах: «закрытая» (прыгляд відэаматэрыялаў і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і «адкрытая» (канцэрт-конкурс і выстава).
Па выніках «закрытага» адбору на абласным этапе канцэрце-конкурсе і выставе будуць удзельнічаць і прадстаўнікі нашага раёна. У прыватнасці, у намінацыі «Сцэнічная творчасць» — Надзея Куцкевіч, культарганізатар ДП «Санаторый «Белая Русь». А вось у намінацыі «Дэкаратыўна прыкладное мастацтва» азёрны край будзе прадстаўляць дырэктар ДУА «Цэнтр дзіцячай творчасці і турызму Мядзельскага раёна» Таццяна Урбшас. Варта зазначыць, што мерапрыемства адбудзецца 4 сакавіка ў горадзе Узда.
Дык пажадаем творчых поспехаў і перамогі нашым таленавітым землякам!
Наш кар.


25 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Касцёл у Мядзеле  возера Глубелька від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси