Веснавая пасяўная — без няшчасных выпадкаў

ПАСПЯХОВАЕ правядзенне веснавой пасяўной кампаніі ў многім залежыць ад рэалізацыі наймальнікамі і работадаўцам арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія ўключаюць у сябе і пытанні забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы. Нярэдкімі з’яўляюцца выпадкі, калі даводзіцца канстатаваць парушэнні вытворчай дысцыпліны, якія дапускаюцца як з боку адказных асоб наймальнікаў, так і работнікаў. А яны ствараюць рэальную пагрозу траўмавання людзей. Мы рэкамендуем кіраўнікам і спецыялістам таварыстваў раёна арганізоўваць работу глебаапрацоўчых, пасяўных і пасадачных машын, а таксама агрэгатаў па ўнясенні арганічных і мінеральных угнаенняў у адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў Правілах па ахове працы пры вытворчасці і пасляўборачнай апрацоўцы прадукцыі раслінаводства. Гэты дакумент зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2008 года за нумарам 36.
Да работы на тэхніцы дапускаюцца кадры, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, вытворчае навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Перад выездам у поле патрэбна правесці з удзельнікамі пасяўной пазапланавы інструктаж. Распрацоўка арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па ахове працы на гэты перыяд, якія дазваляюць выяўляць і ацэньваць рызыкі траўмавання людзей таксама з’яўляецца абавязковай. Нельга дапускаць да эксплуатацыі трактары, сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, не прайшлі тэхнічны агляд інспектарамі Дзяржтэхнагляду. Паўсюдна павінен быць арганізаваны перадрэйсавы і паслярэйсавы медыцынскі агляд вадзіцеляў і механізатараў. Захоўваць транспартныя сродкі належыць у спецыяльна адведзеных месцах.
Усіх хлебаробаў патрэбна забяспечыць сродкамі індывідуальнай аховы ў адпаведнасці з устаноўленымі нормамі. Перавозіць людзей на працу і дадому варта толькі на спецыяльна абсталяваных аўтамабілях. Для тых, хто завіхаецца ў полі, патрэбна абсталяваць месцы для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы.
Нельга дапускаць да работы (адхіляць) тых, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення, хто не прайшоў інструктаж і праверку ведаў па ахове працы, не выкарыстоўвае выдадзеныя сродкі індывідуальнай аховы. Варта ўзмацніць кантроль за выкананнем патрабаванняў па ахове працы, працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны. Калі ўзнікае пагроза для здароўя і жыцця  чалавека, работу трэба неадкладна прыпыняць. Аперацыі, звязаныя з выкарыстаннем ядахімікатаў, неабходна праводзіць пад кіраўніцтвам агранома ці спецыяліста па ахове раслін з выкананнем патрабаванняў адпаведных нарматыўных і прававых актаў.
У месцах, дзе людзі працуюць з пестыцыдамі ці мінеральнымі ўгнаеннямі, абавязкова павінна быць медыцынская аптэчка. А ў зонах паветраных ліній электраперадач выконваць работы належыць з абавязковым выкананнем устаноўленых патрабаванняў электрабяспекі.
Выконваючы гэтыя элементарныя меры перасцярогі, можна спадзявацца, што бяда не пастукае ў вашы дзверы.
С. ВАРАБЕЙ.
Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
В. ЛУГАВАЯ.
Галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.


25 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        _06-040  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси