Маршрутамі мары

АДНОЙ з пераваг сучаснага жыцця з’яўляецца тое, што, каб убачыць цікавыя мясціны, помнікі архітэктуры, горы, дно марское і нават іншыя планеты, не трэба далёка ехаць. Можна мець адпаведныя кнігі, часопісы ці, яшчэ прасцей, камп’ютар з доступам у інтэрнэт і падарожнічаць. Праўда, віртуальна. Але заўсёды, што называецца, для паўнаты ўражанняў, хочацца на нешта зірнуць сваімі вачыма, каб мець асабістае меркаванне. Якія мясціны вы хацелі б наведаць? Менавіта такое пытанне задала адзінаццацікласнікам Княгінінскай сярэдняй школы. Прапаную пазнаёміцца з іх прыярытэтамі.
Антон КАМІНЕЦКІ:
— Няма лепшай краіны за нашу Беларусь. Няма нічога лепшага за родныя мясціны, дзе нарадзіўся. Аб’ездзіў бы і сусвет, каб упэўніцца ў тым, што наша краіна лепшая за ўсе.
Вікторыя ГРЫШКЕВІЧ:
— Мару пабываць у Польшчы і ўбачыць усю прыгажосць гэтай краіны, наведаць знакамітыя месцы, пазнаёміцца з культурай.
Аксана ІШЧАНКА:
— Калі стану дарослай і ў мяне будзе магчымасць выбраць, куды паехаць, то моцна хочацца пападарожнічаць па сваёй Беларусі. Мы заўсёды імкнёмся выехаць за мяжу, пабачыць нешта там, а пра сваю родную, шчырую, любую Беларусь вельмі мала ведаем. Першым горадам у маім маршруце стаў бы Брэст. Вельмі захапілі яго здымкі ў інтэрнэце.
Іван ФАРЫНА:
— Хацеў бы пабываць у Францыі і паглядзець з Эйфелевай вежы на ўвесь Парыж. Таксама прайшоўся б па Таймс-скверы — цэнтры Манхэтана.
Андрэй ТОМКАВІЧ:
— Жадаю паездзіць па нашай краіне, пабываць у яе цудоўных мясцінах. Пабачыць, напрыклад, спартыўны комплекс у Раўбічах і Мірскі замак.
Людміла ДУБРОЎКА:
— Хацела б з’ездзіць у Грэцыю, Індыю. У гэтых краінах мяне цікавіць іх культура — незвычайная, цікавая і прывабная. І, канечне, паездзіць па Беларусі, бо няма нічога лепей за радзіму.
Мікіта ШАВЯЛІНСКІ, Юрый ШУМСКІ і Аляксей Свечкароў таксама, каб мелі магчымасць выбару, спачатку б пазнаёміліся са славутасцямі нашай краіны.
Іна ЯРЧАК.
Фота Георгія Прысмакова.


25 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

1-12 на Блакітных азёрах        img_4257 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси