Крымінальная вытворчасць

Дзень абаронцы Айчыны супрацоўнікі АМАП вобласці адзначылі “разгромам” буйнейшай у рэспубліцы самагоннай вытворчасці.
Самагонны цэх 40-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Яхімаўшчына Маладзечанскага раёна арганізаваў прама ў двары прыватнага дома, прыстасаваўшы для гэтага гараж і даброты цывілізацыі — водаправод і газ. Прычым, вытворчасць паставіў на прамысловую аснову: брага “хадзіла” ў чатырох тысячалітровых спецыяльных ёмістасцях, якія падаграваліся газавымі гарэлкамі. Гарэлкі адначасова падключаліся да 2-х балонаў з прапанам, аб’ём так званага “халадзільніка” (ёмістасці для кандэнсацыі спіртавых пароў) складаў больш за тры тысячы літраў, а гатовы прадукт выцякаў па чатырох змеевіках адначасова. Вада падавалася напрамую з вадаправода, а адыходы вытворчасці выводзіліся ў металічныя ёмістасці, адкуль потым перавозіліся на размешчаную непадалёку свінаферму, якая належала ўладальніку падворка. Дарэчы, ферма служыла і свайго роду прыкрыццём для самагоннага цэха — не выклікаючы ні ў кога падазрэння, самагоншчык спакойна купляў і прывозіў дадому буйныя партыі мукі, нібыта на корм жывёле.
Як расказалі ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі УУС, самагоншчык працаваў толькі з аптовымі пакупнікамі, прыцягваючы іх нізкай цаной на сваю прадукцыю. Па самых сціплых падліках, магутнасці завода дазвалялі выганяць больш за 500 літраў самагону за адну гонку, а выкарыстанне газу дазваляла пазбавіцца наяўнасці тыповых прыкмет самагонаварэння: дыму з коміна, копаці і паху.
Натуральна, што самагоншчык не афішаваў сваю вытворчасць — домаўладанне было схавана ад пабочных вачэй за высокім плотам і ахоўвалася сабакамі. Акрамя гэтага, для большай бяспекі гаспадар усталяваў і сістэму відэаназірання. Падчас гонкі, а гэта каля 7-8 гадзін, звонку вытворчасці выстаўлялася “вартаўнічая ахова” з ліку родных, якія, не спяшаючыся, праходжваліся па вуліцы вёскі з тэлефонам у руках на выпадак прыезду супрацоўнікаў міліцыі.
Каб узяць самагоншчыкаў з доказамі злачынства, супрацоўнікам АМАП  УУС давялося некалькі гадзін знаходзіцца ў засадзе і весці за домам назіранне.
У ходзе мерапрыемства канфіскавана 240 літраў самагону, каля 6 тон брагі і самагонны апарат. Аптавік будзе прыцягнуты да адказнасці па некалькіх артыкулах адміністрацыйнага заканадаўства.
С. БАСЬКО.
Аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама.


25 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

возера Глубелька Касцёл у Шэметава   0-178 возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси