Гэта вам не гульня!..

Гульняманія, лудаманія, гульнявая залежнасць ці паталагічны гемблінг — усё гэта псіхічнае расстройства, у аснове якога ляжыць паталагічная цяга да азартных гульняў. Пры гэтым колькі б гульняман не займаўся сваёй справай — усё роўна застанецца ў мінусе: бо рызыкуе да апошняга… рубля.
А пачынаецца ўсё “за кампанію”, для адпачынку, з-за цікаўнасці, у доказ камусьці. Пры гэтым ніхто не задумваецца, што стаўкай у драматычнай, страснай гульні з’яўляюцца не столькі грошы, колькі псіхічнае здароўе і часам жыццё.
У звычку гульня ўваходзіць вельмі хутка, часам за некалькі тыдняў. Падчас яе людзі пачынаюць пагружацца ў так званы ігравы транс, які суправаджаецца змененым станам свядомасці, і забываюць усё тое, што хвалявала іх у рэальнасці. Падобны трансавы стан суправаджаецца выкідам гіганцкай колькасці нейрагармонаў, што забяспечвае вострыя эмацыянальныя адчуванні.
Плацеж за такі “гульнявы кайф” велізарны: узнікае перанапружанне, якое прыводзіць да выражаных расстройстваў здароўя. Павышаецца крывяны ціск, паслабляецца канцэнтрацыя зроку, памяць, зніжаецца працаздольнасць. Людзі становяцца крыўдлівымі, грубымі, эгаістычнымі. Паступова парушаецца сон, знікае апетыт, часта баліць галава, сэрца. Паражэнні ў гульні суправаджаюцца суіцыдальнымі думкамі ў рэальнасці.
Распазнаць гульняманаў складана. Аднак родныя могуць заўважыць, што іх член сям’і пачаў эканоміць, кантраляваць усе пакупкі, хаваць свой прыбытак, пазычаць грошы ў знаёмых, браць крэдыты. Падман для яго становіцца звычайнай справай. Як правіла, дыягназ ставіцца, калі сям’я пачынае несці вялікія грашовыя страты.
Гульняманія лечыцца. Пры гэтым эфектыўнасць пазбаўлення ад гэтага небяспечнага псіхічнага расстройства ў многім залежыць ад імкнення самога пацыента разабрацца ў сабе і сваёй праблеме. І чым раней будзе аказана прафесіянальная дапамога — тым больш надзейным будзе вынік лячэння.
Варта адзначыць, што спецыфічнага псіхафармакалагічнага і псіхатэрапеўтычнага лячэння гульняманіі і звязаных з ёй расстройстваў сёння не існуе. Медыкаментознае лячэнне варта спалучаць з разнастайнага роду псіхатэрапіяй. Лекі падбіраюць, зыходзячы з агульнасці і падабенства некаторых псіхічных расстройстваў пры гульняманіі з агульнавядомымі псіхапаталагічнымі станамі.
В. ШЛЮХЦІЦ.
Урач-псіхіятр-нарколаг Мядзельскай ЦРБ.


19 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

    Паруснікі                          dsc_5774-3 _06-040 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела