У рамках грамадзянска-прававых дагавораў

У цяперашні час больш стала работ, якія юрыдычныя асобы, у тым ліку і арганізацыі, падпарадкаваныя райвыканкаму, прадастаўляюць грамадзянам па грамадзянска-прававых дагаворах. У сувязі з гэтым нагадваю, што дагаворы, якія заключаюцца з грамадзянамі ў пісьмовай форме, павінны адпавядаць палажэнням Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 года № 314 “Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць  работу па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах”. З мэтай выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў гэтых дакументах павінны быць устаноўлены абавязацельствы бакоў па забеспячэнні бяспечных умоў работы, зыходзячы з абавязкаў бакоў грамадзянска-прававога дагавора, пералічаных у падпунктах 1.3 і 1.4 пункта 1 названага вышэй указа, і адказнасць за іх невыкананне. У абавязацельствах патрэбна вызначыць парадак забеспячэння працуючых сродкамі індывідуальнай аховы, якія неабходны ім для выканання адпаведнай работы. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што ў выпадку выкарыстання імі сваіх сродкаў індывідуальнай аховы, ажыццяўленне кантролю за іх ужываннем і правільным прымяненнем з заказчыка не выключаецца.
Пры заключэнні з грамадзянамі дагавораў заказчык у абавязковым парадку павінен патрабаваць ад іх дакументы, якія пацвярджаюць праходжанне імі падрыхтоўкі (навучання), інструктажу, медыцынскага агляду, калі гэта неабходна для выканання адпаведных відаў работ. Акрамя таго, яны павінны мець адпаведную для выканання канкрэтнай работы кваліфікацыю па прафесіі (спецыяльнасці), пацверджаную ўстаноўленымі заканадаўствам відамі дакументаў (атэстат, дыплом, пасведчанне).
Пасля заключэння дагавора заказчыку да пачатку работ неабходна правесці з грамадзянамі ўводны і першасны інструктажы на рабочым месцы па ахове працы і аформіць вынікі ў журналах рэгістрацыі ўводнага інструктажу па ахове працы і рэгістрацыі інструктажу па ахове працы.
Ва ўстанове павінны быць распрацаваны і зацверджаны ва ўстаноўленым парадку інструкцыі па ахове працы па відах работ, на выкананне якіх заключаюцца дагаворы, а таксама праводзіцца праверкі ведаў па пытаннях аховы працы — для асоб, занятых на работах з павышанай небяспечнасцю.
Звяртаю ўвагу, калі тэрміны выканання работ па дагаворы перавышаюць 6 месяцаў, а для будаўніча-мантажных работ 3 месяцы, заказчыку неабходна праводзіць з працуючымі паўторныя інструктажы па ахове працы з афармленнем іх вынікаў у журнале рэгістрацыі інструктажу па ахове працы.
На працягу дзеяння дагавора заказчык абавязаны не дапускаць да работ, адхіляць ад іх выканання грамадзяніна, які з’явіўся на працоўнае месца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення, а таксама ў стане, звязаным з хваробай, якая перашкаджае выкананню работ.
С. ВАРАБЕЙ.
Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


05 лютага 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Касцёл у Мядзеле  лебедзі на Мястры 06-012

Пабрацімы Мядзела