На пенсію — па-новаму

Згодна з Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2015 года № 534, з 1 студзеня 2016 года ўстанаўліваецца мінімальны стаж работы, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросце і пенсіі за выслугу гадоў, — 15 год 6 месяцаў наяўнасці стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. (У 2015 годзе патрабавалася 15 год). Са студзеня 2017 года ўказаны стаж работы штогод з 1 студзеня павялічваецца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў.
Дадзеная норма не патрабуецца для назначэння пенсій па ўзросце інвалідам вайны, шматдзетным маці, бацькам дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства), ліліпутам і карлікам, інвалідам з дзяцінства. Для іх захоўваецца мінімальны 5-гадовы стаж работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў. Былыя патрабаванні па страхавым стажы захаваны для назначэння пенсій па інваліднасці, у сувязі са стратай кармільца (дастаткова факта выплаты страхавых узносаў). 
Змяняюцца ўмовы для назначэння сацыяльнай пенсіі па ўзросце грамадзянам, якія не выпрацавалі мінімальны страхавы стаж (15 год 6 месяцаў) і не атрымалі працоўную пенсію і (ці) пенсію з іншых дзяржаў згодна з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь у вобласці сацыяльнага (пенсіённага) забеспячэння. Так сацыяльная пенсія па ўзросце назначаецца мужчынам па дасягненні ўзросту 65 год і жанчынам — 60 год. Пры гэтым дзеючыя нормы назначэння сацыяльнай пенсіі захоўваюцца для дзяцей-інвалідаў, інвалідаў, у тым ліку інвалідаў з дзяцінства, і дзяцей, якія страцілі кармільца.
Згодна з Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 570 “Аб удасканальванні пенсіённага забеспячэння” з 1 студзеня 2016 года працоўная пенсія налічваецца з адкарэкціраванага фактычнага заробку, вызначанага згодна з Законам, за апошнія 22 гады запар стажу работы, але не больш чым фактычны стаж работы.
Т. Пруднікава.
Начальнік пенсіённага аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


22 Студзень 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   0-178 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела