У поўным узбраенні

12 СТУДЗЕНЯ бягучага года над нашай краінай гаспадарыў цыклон «Daniella». Закрануў ён крыху і Мядзельшчыну. На тэрыторыі раёна прайшоў багаты снегапад. Каб не паралізаваць рух аўтатранспарту на расчыстку дарог і вуліц была накіравана неабходная колькасць тэхнікі. Як працавала ў гэтыя дні камунальная служба раёна? З такім пытаннем звярнуўся да намесніка дырэктара УП «Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка» Уладзіміра ШАБОВІЧА:
— Снегапад, які быў выкліканы цыклонам «Daniella», камунальнікі раёна сустрэлі, як кажуць, у поўным узбраенні. Мы былі гатовыя да падобных з’яў. Таму без прамаруджвання прыступілі да расчысткі вуліц і дваровых тэрыторый. 12 студзеня, напрыклад, працавала 20 адзінак тэхнікі: тры пагрузчыкі, тры раскідвальнікі пяску і чатырнаццаць адзінак з адваламі па расчыстцы снегу. Цэнтральныя вуліцы горада на працягу дня былі поўнасцю ачышчаны. 13 студзеня прыступілі да расчысткі астатніх вуліц горада і дваровых тэрыторый. Задзейнічана ўся тэхніка, прыгодная для гэтай мэты. Адначасова з расчысткай вуліц ад снегу іх праезную частку пасыпаем пясчана-салявой сумессю.
— Прабачце, тэхніка працуе толькі ў горадзе Мядзел?
— Не. Задзейнічана яна ў Свіры і Крывічах, курортным пасёлку Нарач, аграгарадках Нарач, Будслаў і іншых населеных пунктах. Адначасова аказваем дапамогу прадпрыемствам, якія не маюць спецыяльнай тэхнікі для расчысткі снегу. Гэта аўтазаправачныя станцыі, аб’екты гандлю, аховы здароўя. Ачышчаем аўтамабільныя стаянкі.
— Як быў арганізаваны працоўны дзень у тых, хто заняты на расчыстцы снегу?
— 12 студзеня работа распачалася ў 3 гадзіны ночы, а закончылася ў 23 гадзіны. Праўда, днём для адпачынку быў невялікі перапынак. 13 студзеня працоўны дзень распачалі ў 7 гадзін раніцы. У гэты дзень уключылі ў работу звяно па вывазцы снегу. Зразумела, у гарадскіх умовах не ўсюды ёсць магчымасць яго складзіраваць, таму даводзіцца вывозіць. Для гэтага задзейнічаны пагрузчык і дзве аўтамашыны. Акрамя Мядзела, такая работа будзе выканана і ў курортным пасёлку Нарач.
— Снегапад не застаў вас знянацку?
— Мы былі да гэтага гатовы. Уся тэхніка адрамантаваная, спраўная. І па першым патрабаванні была ўключана ў работы. Пясчана-салявой сумесі таксама назапасілі дастаткова, прыкладна тысячу тон, што складае 70 працэнтаў да патрэбнасці.
— Уладзімір Аркадзьевіч, а як вырашаюцца пытанні цеплазабеспячэння?
— Праблем і тут няма. Снег гэты, як і маразы, якія паціснулі ў навагоднія дні, не паўплываў на работу кацельняў. Яны працавалі ў штатным рэжыме. На ўсіх кацельнях створаны трохмесячны запас паліва, падабраны кваліфікаваныя, адказныя  кадры. Дарэчы, назапашванне дроў праводзім і ў гэтыя дні. Зараз у лесе Нацпарку «Нарачанскі» падрыхтавана да вывазкі прыкладна 470 кубаметраў дроў.
— А вось каго з работнікаў вы хочаце адзначыць за старанне і руплівасць?
— Ды практычна ўсіх. Людзі з разуменнем адносяцца да змянення прывычнага рэжыму работы. Кожны добрасумленна, з адказнасцю выконвае даручаную справу. Вялікая нагрузка зараз не толькі ў механізатараў і вадзіцеляў, але і ў дворнікаў, якія ўручную расчышчаюць пешаходныя пераходы, падыходы да дамоў.
Гутарыў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымку: Сяргей Давідовіч, за якім замацаваны «Амкадор», заняты на пагрузцы пясчана-салявой сумесі, а на пасыпцы ёю дарог і вуліц — вадзіцель аўтамабіля «МАЗ»  Казімір Дзевялтоўскі.
Фота Георгія Прысмакова.


18 Студзень 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Жыллёва-камунальная гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

_dsc1133-3 06-043     Паруснікі                          лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси