Змяненні ў аплаце працы кіраўнікоў

У ЗАКАНАДАЎСТВА, якое рэгулюе пытанні аплаты працы кіраўнікоў арганізацый, унесены змяненні, якія ўступілі ў сілу 17 лістапада 2015 года (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2015 года № 848 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2002 года № 358 і ад 8 ліпеня 2013 года № 597” (далей — Пастанова № 848)).
Гэтай пастановай дапоўнены пералік падстаў, калі кіраўнікам арганізацый незалежна ад формы ўласнасці не налічваюцца і не выплачваюцца ўсе віды прэмій, бонусаў і ўзнагарод, прадугледжаных умовамі кантрактаў  (далей — прэміі).
У прыватнасці, прэміі не будуць прадугледжвацца кіраўнікам за месяц, у якім яны дапусцяць запазычанасць па аплаце энергарэсурсаў (спажытых з пачатку справаздачнага года прыроднага газу, электрычнай і цеплавой энергіі), якая ўтварылася ў выніку не забеспячэння іх аплаты ў тэрміны, устаноўленыя дагаворамі ці заканадаўчымі актамі. Аднак, з гэтага правіла ёсць выключэнні. Прэміі могуць выплачвацца пры наяўнасці запазычанасці, калі адпаведнае рашэнне прыме рэспубліканская камісія па кантролі за здзяйсненнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію.
Акрамя таго, як і раней, прэміі не будуць налічвацца і выплачвацца пры наяўнасці адной з наступных абставін:
- росту страт ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) за разліковы перыяд у параўнанне з папярэднім перыядам па арганізацыі ў цэлым. Пры гэтым заканадаўствам могуць быць устаноўлены іншыя правілы ў адносінах да кіраўнікоў пэўных арганізацый;
- утварэння запазычанасці па выплаце заработнай платы.
Удакладнены парадак налічэння прэмій. Так, кіраўніку, які дапусціў у пэўным месяцы рост страт ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і (ці) утварэнне запазычанасці па выплаце заработнай платы, аплаце энергарэсурсаў, могуць быць выплачаны прэміі за квартал, паўгоддзе ці іншы перыяд. Пры гэтым прэміі будуць налічвацца прапарцыянальна месяцам, у якіх не было падстаў для іх неналічэння.
Пералічаныя правілы не распаўсюджваюцца на аплату працы кіраўнікоў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўняны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Кантракты з кіраўнікамі неабходна прывесці ў адпаведнасць з Пастановай № 848. Прывядзенне працоўнага дагавора ў адпаведнасць з заканадаўствам з’яўляецца абавязкам наймальніка і не патрабуе згоды работніка, таму папярэджваць работнікаў пра змяненні значных умоў працы няма неабходнасці (ч. 4 арт. 19 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Ж. ЯКУБОВІЧ.
Загадчык сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.


31 снежня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  Касцёл у Мядзеле  1-12 223_

Пабрацімы Мядзела