Усе пытанні – актуальныя

У мінулы аўторак у райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Адразу перад прысутнымі выступіла з дакладам “Жыллёва-камунальная гаспадарка ў Беларусі: абарона правоў спажыўцоў” начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Жанна Апановіч. У прыватнасці, Жанна Сцяпанаўна спынілася на задачах і асноўных накірунках работы галіны. Назвала паслугі, якія аказвае гэта сфера, нормы і існуючыя тарыфы. Расказала пра жыллёвы фонд і яго ўтрыманне. Закранула перспектывы развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пытанні добраўпарадкавання і збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама абароны правоў спажыўцоў.
Аб рабоце УП “Мядзельская ЖКГ” па раздзельным зборы бытавых адыходаў паведаміла вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ўнітарнага прадпрыемства Святлана Мінчук. Мяркую, у важнасці і актуальнасці ўзнятай праблемы сумнявацца не варта. Бо, як ведаем, і смецце можа прыносіць рэальны прыбытак. А таму вельмі хочацца, каб асабліва гараджане і жыхары курортнага пасёлка не збіралі яго па прынцыпе “ў адно вядро”, а раздзялялі. Тым больш, што і ўмовы для гэтага належныя створаны: закуплены і ўстаноўлены спецыяльныя кантэйнеры, набыты смеццявоз для іх адвозкі.
Аб правілах выкарыстання піратэхнічных вырабаў бытавога і тэхнічнага прызначэння пры правядзенні навагодніх і Калядных свят праінфармавала інспектар групы прапаганды і навучання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян. Увазе прысутных быў паказаны відэафільм, прапанаваны Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, аб сумных “выніках” легкадумнага святкавання, якія прывялі да пажараў і чалавечых ахвяр.
Арганізацыя падпіскі на кантралюемыя перыядычныя выданні на 2016 год — тэма выступлення начальніка Мядзельскага ўчастка паштовай сувязі Вілейскага раённага вузла паштовай сувязі Алены Жыхар. А дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Нырцова паведаміла пра кніжную прадукцыю, якую прапаноўвае выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”. А гэта зборнікі казак, мастацкіх твораў, розныя энцыклапедычныя выданні, фотаальбомы, якія могуць стаць цудоўным дапаўненнем да падарункаў, падрыхтаваных як дзецям, так і дарослым, на святы, якія набліжаюцца.
Падвяла вынікі нарады намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева.
Марыя  ЛУБНЕЎСКАЯ.


18 снежня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   Лебедзі на Нарачы Касцёл у Засвіры   Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела