Па новых тарыфах

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  № 1166 ад 30.12. 2013 г. (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2015 г. № 996) з 1 снежня бягучага года ўстаноўлены наступныя тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Электраэнергія  для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю больш за 5 кВт/г пры наяўнасці ўліку  па гадзінах сутак у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складае 990 рублёў за 1 кВт/гадзіну, у астатні час сутак — 2970, пры адсутнасці — 2970 рублёў. У дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, аднаставачны тарыф складае 841,5 рубля за 1 кВт/гадзіну, дыферэнцыраваны па гадзінных перыядах наступны: у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 589 руб., максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 1683 руб. Тарыф, дыферэнцыраваны ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання, за аб’ём да 250 кВт/г у месяц — 841,5 руб., ад 250 да 400 кВт/г у месяц (уключна) — 1094 руб., а за звыш 400 кВт/г — 1467,5 руб. 
Аднаставачны тарыф у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных газавымі плітамі, складае 990 руб. за  кВт/г, а дыферэнцыраваны па гадзінных перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 693 руб., максімальных (з 17.00 да 22.00) — 1980 руб., а ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання да 150 кВт/г у месяц — 990 руб., ад 150 кВт/г да 300 кВт/г — 1287 руб., звыш 300 кВт/г — 1467,5 руб.
Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), неабсталяваных электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным газам, будзе па тарыфе, дыферэнцыраваным у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання, да 300 кВт/г у месяц уключна — 990 руб., а звыш 300 кВт /г — 1287 руб.
Аднаставачны тарыф на электраэнергію, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, складае 1467,5 рубля, а дыферэнцыраваны — па гадзінных перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 1027,3 рубля, максімальных  (з 17.00 да 22.00) — 2935 руб.
За пратэрміноўку плацяжу будзе брацца пеня. Гэтыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня  2016 года падчас прыёму плацяжоў за спажытую раней электраэнергію.


17 снежня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   wjx6x-f4hhi     Паруснікі                          возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела