Лепшыя сярод турыстаў і краязнаўцаў

На працягу 2014-2015 навучальнага года праходзіла раённая круглагадовая Турыяда — спаборніцтва паміж установамі адукацыі за права быць лепшымі ў турысцка-краязнаўчай дзейнасці. Пераможцы вызначаліся ў дзвюх намінацыях: “Турысцкая работа”, дзе ўлічваліся ўсе турысцка-спартыўныя спаборніцтвы, турыстычныя злёты, і “Краязнаўчая работа”, куды ўваходзілі вынікі краязнаўчых і экалагічных конкурсаў, экспедыцый, работа школьных краязнаўчых музеяў. За ўдзел і перамогі ў спаборніцтвах і конкурсах налічваліся балы. Іх колькасць і вызначыла вынікі Турыяды.

Дзявятага снежня на базе Мядзельскай СШ імя Уладзіміра Дубоўкі адбыўся семінар па падвядзенні вынікаў раённай круглагадовай Турыяды, на якім прысутнічалі метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларыса Севярын, дырэктар і і метадысты Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі і педагогі дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчых і экалагічных гурткоў Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

У намінацыі “Краязнаўчая работа” прызёрамі сталі калектывы навучэнцаў і педагогаў Нарацкай СШ №1, Мядзельскай СШ №1імя У. Дубоўкі і Свірскага ВПК д/с-СШ. У “Турысцкай рабоце” не было лепшых за калектывы зноў жа Нарацкай СШ №1, Мядзельскай СШ №1імя У. Дубоўкі, а таксама Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ. У агульнакамандным заліку пераможцай прызнаны калектыў навучэнцаў і педагогаў Нарацкай СШ №1, другое месца атрымаў калектыў Мядзельскай СШ №1імя У. Дубоўкі, трэцяе — дасталося калектыву Мядзельскага  ВПК яслі-сад-СШ.

Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кубкамі і каштоўнымі падарункамі.

Пасля прыемных момантаў узнагароджання адбыўся абмен вопытам. Дырэктар Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Таццяна Урбшас расказала пра змест і формы турысцка-краязнаўчай работы з дзецьмі і моладдзью ва ўстановах дадатковай адукацыі. Пра мерапрыемствы, якія  праводзяцца ў гуртку юных краязнаўцаў, паведаміла Таццяна Лаздоўская. Навучэнка Нарацкай СШ №1 Аляксандра Мураўская разам са сваім кіраўніком Аленай Дач прыцягнулі ўвагу прысутных расказам пра даследчую экалагічную работу па вывучэнні малых рэк і вадаёмаў. Цікавым стала выступленне настаўніцы Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка святлана Шылько, у якім яна падзялілася вопытам работы школьнага краязнаўчага музея, запрасіла ўсіх жадаючых наведаць яго, дзе пазнавальную экскурсію пра жыццё і дзейнасць Максіма Танка правядуць юныя экскурсаводы. Святлана Іосіфаўна дадала, што, акрамя экскурсіі па музеі, у іх таксама распрацаваны маршрут на радзіму вядомага паэта і земляка і на месца яго пахавання.

Не пакінула ўдзельнікаў мерапрыемства раўнадушнымі і выступленне педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна, настаўніка Нарацкай СШ №1 Славамір Генрыхавіч Жалубоўскага. Яго выступленне суправаджалася відэафільмам пра тое, як у іх праводзіцца аздараўленчая кампанія для навучэнцаў у летні перыяд. На экране дэманстраваліся моманты велапахода, працягласць якога склала больш за 200 км, а таксама аўтобуснай экскурсіі, падчас якой удзельнікі наведалі славутасці пятнаццаці раёнаў і чатырох абласцей Беларусі.

Л. ВАРАБЕЙ.

Метадыст Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна.

На здымку: з узнагародамі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце Мя­дзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі Алена Паршута, Нарацкай СШ №1 Ганна Блажэвіч, Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ Ала Ціханенка.



16 снежня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе Касцёл у Засвіры   84 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела