Рыцару Беларусі | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Рыцару Беларусі

  О, любоў мая, Беларусь!

                                   У. Караткевіч

Нядаўна грамадства адзначыла 85-год­дзе з дня нараджэння выдатнага пісьменніка  Уладзіміра Караткевіча.

85 гадоў прайшло з таго часу, як на небасхіле беларускай пісьменнасці загарэлася яго зорка. Гарыць гэтая зорка, і святло яе адлюстроўваецца дыяментамі таленту, якія выпраменьваюць шчырую любоў да Беларусі, павагу да мінулага і клопат аб будучым. Гарыць гэтая зорка, і нібы святлее ад яе жыццё. Заблукаўшаму ў сітуацыі маральнага выбару духоўныя каштоўнасці Караткевіча паслужаць добрым арыенцірам. Бо яго творчасць сведчыць, што высакароднасць, праўдзівасць і самаахвярнасць вартыя якасці сапраўднага Чалавека.

Гарыць яго зорка, нягледзячы на тое, што Уладзімір Сямёнавіч заўчасна пайшоў з жыцця (1930-1984 гг.). Сёння ён адзін з папулярных і любімых аўтараў людзей розных пакаленняў, якія з’яўляюцца шчырымі прыхільнікамі яго таленту. Перачытваючы яго прозу і паэзію, п’есы і публіцыстыку, кожны раз па-новаму застаешся ўражаным веліччу і глыбінёй думкі, хараством роднага слова.

Роздум над феноменам Уладзіміра Караткевіча, які заняў годную нішу ў сусветнай літаратуры, выліўся ў вершаваныя радкі. Хай яны сціплым букетам  лягуць у вянок памяці пісьменніку, паэту, драматургу, слыннаму сыну зямлі Беларускай:

У свеце, часам халодным,

Ёсць жамчужная творчасць яго.

Яна нібы хлеб галодным,

Бы ў спёку вады глыток.

Там хораша жыць і дыхаць,

Бо побач — “выйсце крыніц”,

На кожным кроку і ўздыху —

Сумленнасць і доўг да драбніц.

Немагчыма згубіць прыстойнасць,

Бедны ты ці высокая знаць.

Там сяброўства ў цане, і годнасць,

І дэвіз: лепш аддаць, чым узяць.

Палявання дзікага войска

Не палохае горды род.

Не шкадуе жыцця Каліноўскі

За Радзіму, за свой народ.

Вернасць краю свайму і мове —

Дзеля гэтага на эшафот.

…А якое крыштальнае слова,

Якой дасканаласці ўзлёт!

Там каханне чазеніяй квітне,

Адзінае, вернае, чыстае.

Каласамі сцелецца жыта,

Рэкі сінія і празрыстыя.

Уся “зямля пад белымі крыламі”

Ім апетая, дзіўна вабная,

Песняру свайму незабыўнаму

За любоў да яе ўдзячная.

Ён сівой даўніны легенды,

Гісторыі мудрай пласты

Нашчадкам раскрыў умела —

Гэтай спадчыне жыць вякі.

І ў найлепшы час, і ў злыбядзе

Прычашчацца з яе праз гады.

Ён жа “Быў. Ёсць” і Будзе

Гонарам нацыі

Сёння.

Заўтра.

Заўжды.

Яніна ДЗЕМІДОВІЧ.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі.



10 снежня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 84 на Блакітных азёрах        _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси