“Новыя імёны Беларусі-2016”

У перыяд са студзеня па май бягучага года ў 118 раёнах рэспублікі больш за 4000 маладых прадстаўнікоў працоўных калектываў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім вакальным конкурсе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы для любімай краіны”.
Гэты конкурс стаў візітнай карткай  культурнага руху Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Да яго праяўлены вялікі грамадскі інтарэс, што дазваляе сцвярджаць пра неабходнасць працягу мерапрыемстваў такога накірунку для працоўных калектываў краіны.
Менавіта таму Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ініцыіруе правядзенне Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Ён пройдзе ў лістападзе 2015 года — маі 2016 года пад дэвізам: “Созидая — творить!”.
Адметнай асаблівасцю конкурсу з’яўляецца не толькі дзяленне па намінацыях (“выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “сцэнічная творчасць”), але і адсутнасць узроставых абмежаванняў удзельнікаў.
Калі вы творчая асоба, валодаеце талентам спевака, сцэнічным майстэрствам, дорыце людзям радасць сваімі самабытнымі работамі — прымайце ўдзел у конкурсе “Новыя імёны Беларусі-2016”! Заяўкі прымаюцца арганізацыйным камітэтам да 9 снежня 2015 года.
З Палажэннем аб конкурсе і складам аргкамітэта знаёмцеся на сайце райвыканкама ў рубрыцы “Прафсаюзы”. Даведкі па цікавячых пытаннях можна атрымаць і па нумары 22-9-41.
С. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.


19 лiстапада 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел возера Глубелька Рэчка Нарачанка        223_

Пабрацімы Мядзела