Каб штосьці мець

ЛЕПШЫ вынік па падрыхтоўцы глебы да яравой сяўбы ў першай групе гаспадарак мае сёлета трактарыст-машыніст АСП “Вузлянка” Ігар Грыгаровіч.
 …Прафесію Ігар Міхайлавіч атрымаў у Крывіцкім вучэбна-вытворчым камбінаце — яшчэ школьнікам. Адслужыўшы ў войску (а было гэта ў 1987 годзе), уладкаваўся ў калгас “Бальшавік” — так тады называлася яго родная гаспадарка. Там усё жыццё адшчыравалі бацькі: Феафанія Панцеляймонаўна — дыспетчарам, Міхаіл Нілавіч — трактарыстам.
 Ігар Міхайлавіч з замілаваннем узгадвае “МТЗ-80”, якім даваў пакіраваць тата: “Просты быў трактарок, маленькі. Гэта я ўсё на вялікіх ды на вялікіх…”
 Цяжка пакуль сказаць, ці звяжуць жыццё з сельскай гаспадаркай дзеці перадавога механізатара. Дзяніс і Ксюша — яшчэ школьнікі. Яўген атрымаў прафесіі трактарыста і будаўніка, цяпер служыць у войску. Хлопцы да тэхнікі змалку цягнуліся. Хаця сучасным трактарам — складаным, дарагім — не вельмі і дазволіш дзіцяці паруляваць.
 …Тры гады працуе Ігар Грыгаровіч на магутным “МТЗ-3022”. Рыхтуе глебу да сяўбы. Улетку — сянаж вазіў, збожжа ад камбайнаў.
— Трэба ж працаваць, дзяцей гадаваць, — кажа. — Не будзеш старацца — нічога не будзеш мець.
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
На здымку: трактарыст-машыніст АСП “Вузлянка” Ігар Грыгаровіч.
Фота Георгія Прысмакова.


16 лiстапада 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   Лебедзі на Нарачы  возера Мястра  0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси