З клопатам пра ўраджай

Падставай для сустрэчы з Ігарам Бажэлкам стала яго руплівая праца ў якасці старшага машыніста збожжасушыльнага комплексу падчас сёлетняга жніва ў ААТ “Пруднікі-Агра”. Звяно, якое ўзначальваў Ігар Віктаравіч, заняло першае месца ў раёне на дапрацоўцы збожжа новага ўраджаю. Праўда, адшукала рупліўца на ўчастку “Княгінін” Мядзельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бо менавіта там яго асноўнае рабочае месца.
Ігар — электраманцёр. Займаецца наладкай, абслугоўваннем і рамонтам электраабсталявання на названым участку ўжо дзесьці два з паловай гады. Да сваіх абавязкаў адносіцца старанна. Да таго ж з’яўляецца выдатным спецыялістам. Нездарма яго пастаянна запрашаюць з новага месца працы дапамагчы мясцовай гаспадарцы на сушцы збожжа.
— Раней быў электрыкам на птушкафабрыцы “Новая зара”, — тлумачыць мужчына. — Дарэчы, гэту ж сушылку
“КЗС-30” восем гадоў таму і ўстанаўліваў у Княгініне. Скажу без перабольшвання, выдатны агрэгат па дапрацоўцы збожжа. Ён якасна зроблены сумеснымі намаганнямі беларускіх і польскіх вытворцаў (фірма “Ліда-Арай”). Ды і прадукцыйнасць яго высокая: можна да 500 тон збожжа ў суткі дапрацоўваць. Вось з тае пары штогод пастаянна на гэтай сушылцы і працую. Са “старажылаў”, па сутнасці, адзін і застаўся. А таму, нават калі і памяняў месца работы, да мяне ўсё роўна кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі звяртаецца за дапамогай. Не адмаўляюся. Трэба ж ісці насустрач. Мне ж таксама неабыякавы лёс сабранага ўраджаю. Як-ніяк увесь час звязаны быў з сельскай гаспадаркай. На балансе таварыства зараз значацца тры сушылкі. З іх адна няспраўная (у Восаве), у Крывічах — малапрадукцыйная. Так што адна надзея на княгінінскую.
—  А з кім на гэты раз шчыравалі поплеч? — пытаюся.
—  Працавалі пазменна, поплеч быў Яўген Герасімовіч. Ён, як і я, таксама з камунгаса. У другой змене — Ігар Мончык і Дзмітрый Пястун. Дзіма камандзіраваны з раёна электрасетак.
Ад свайго суразмоўцы даведалася, што работай у таварыстве ён задаволены. І напарнікамі таксама. Стараліся, як маглі. Нездарма на іх агульным рахунку звыш 5000 тон дапрацаванага збожжа. Праўда, былі гады, як прызнаецца, калі і да 8000 тон сушылі. Па словах Ігара Віктаравіча, сёлета пашанцавала з надвор’ем: жніво не зацягнулася. Не было вялікіх пытанняў і па сушыльным комплексе. Строга выконвалі свае абавязкі, а таксама патрабаванні тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі. А таму і працаваць было адно задавальненне. Як і іншыя ўдзельнікі жніва, забяспечваліся двухразовым гарачым харчаваннем: смачныя, каларыйныя абеды, падвячоркі прывозілі ім прама на рабочае месца. Штодзённа адчувалі да сябе ўвагу машыністы збожжасушыльнага комплексу і з боку кіраўніцтва таварыства. А гэта таксама надавала сіл і жадання зрабіць як мага больш.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: машыніст па дапрацоўцы збожжа ААТ “Пруднікі-Агра” Ігар Бажэлка.
Фота Георгія Прысмакова.


16 лiстапада 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах img_4257     Паруснікі                          Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси