У магазін? З задавальненнем!

resize-of-p7220018НАЎРАД ці знойдзецца мядзяльчанін, які не ведае магазін «Прадукты», размешчаны па вуліцы Ленінскай. З раніцы да вечара ў ім столькі пакупнікоў, што прадаўцы іншы раз нават не заўважаюць стрэлак на гадзінніку, якія нагадваюць пра заканчэнне рабочага дня.

І сапраўды, падчас майго наведвання, дзверы гандлёвай кропкі амаль не зачыняліся. Людзі ішлі і ішлі, каб набыць свежыя, толькі што прывезеныя тавары. «Трэба набыць малачка, каўбаскі і хлеба, – кажа адна з пакупніц. – Ён тут заўсёды свежы і вельмі смачны!».

Дарэчы, нясвежых прадуктаў у магазіне ніколі не бывае. І асартымент вельмі багаты. Ёсць тут малочныя, кандытарскія вырабы, напіткі, цукеркі, шакалад…

- У спякоту добра сокі, кавуны бяруць, – расказвае прадавец Антаніна Валянцінаўна Коршун. – А ўвогуле ўсе тавары разыходзяцца вельмі хутка. Да вечара, як правіла, паліцы пусцеюць.

Але ж тут можна знайсці не толькі прадукты харчавання. Створаны аддзел гаспадарчых тавараў, які ўзначальвае Марына Мікалаеўна Калеснік.

Прадаўцоў Валянціну Сяргееўну Гіль і Ірыну Анатольеўну Ануфрыенка пакупнікі ведаюць з дня адкрыцця магазіна. Гэта вельмі ветлівыя і шчырыя жанчыны, якія хутка і якасна абслугоўваюць наведвальнікаў крамы. Літаральна месяц таму на працу ўладкавалася Таццяна Гіль і таксама ўдала ўлілася ў калектыў прадаўцоў.

Шмат год у магазіне – Ларыса Аляксандраўна Міцэвіч. Яна працуе бухгалтарам.

Напярэдадні прафесійнага свята хочацца пажадаць дружнаму калектыву, каб ніколі з іх твараў не зыходзілі цёплыя ўсмешкі, а колькасць пакупнікоў з кожным днём павялічвалася!

Таццяна НЕСЦЯРЭНКА.

На здымку: бухгалтар Л. А. Міцэвіч, прадаўцы: Т. М. Гіль, В. С. Гіль; А. В. Коршун і дырэктар А. М. Круцько.

Фота аўтара.



23 лiпеня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Царква ў Крывічах 1-12 dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела