Акуратна, па-гаспадарску

У АПОШНІЯ гады машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў раёна кардынальна абнавіўся. Многа зроблена і па добраўпарадкаванні машынных двароў. На ўсё гэта затрачаны вялізныя сумы дзяржаўных сродкаў. Галоўнае, што цяпер патрабуецца ад работнікаў сельскай гаспадаркі, — строга прытрымлівацца правілаў эксплуатацыі тэхнікі і захоўвання яе ў міжсезонны перыяд, падтрымліваць парадак на машынных дварах.
Адным з мерапрыемстваў, уключаных у абласны план месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, з’яўляецца навядзенне парадку на мехдвары ААТ «Занарацкі» ў вёсцы Старлыгі. На мінулым тыдні разам з галоўным спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктарам Пратасевічам зазірнулі на названы аб’ект, каб паглядзець, што ўжо зроблена, што яшчэ належыць выканаць.
Уражанне склалася някепскае. Камбайны, корманарыхтоўчая тэхніка, якая не працуе на палетках гаспадаркі, пастаўлены на зімовае захоўванне ў адпаведнасці з патрабаваннямі (на здымку). Вызначаны асобныя пляцоўкі для захоўвання шын, для разборкі спісанай тэхнікі.
Інжынер Ягор Іватовіч патлумачыў, што падабралі металалом.
— Адну машыну з металаломам адправілі на прыёмны пункт. У хуткім часе яшчэ адну загрузім. Зараз ставім на зімовае захоўванне прычапныя сельскагаспадарчыя агрэгаты. Некаторая глебаапрацоўчая тэхніка, як, напрыклад, плугі, занята на ўзорванні глебы, — гаворыць інжынер. — У бліжэйшыя дні тэрыторыю машыннага двара яшчэ раз агледзім, там-сям падбяром смецце. Словам, зробім усё магчымае, каб выглядаць прыстойна.
Сапраўды, парадак на машынным двары — гэта, перш за ўсё, культура вытворчасці. За адзін дзень, нават месяц не дасягнуць станоўчага выніку. Гэта работа павінна весціся круглы год.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Георгія Прысмакова.


06 лiстапада 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  84 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси