Пазбегнуць штрафу

Паводле артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2008 года “Аб ахове працы” (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года № 61-З), калі арганізацыя не з’яўляецца падпарадкаванай арганізацыяй рэспубліканскага органа  дзяржаўнага кіравання і іншай дзяржаўнай арганізацыі, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Урада Рэспублікі Беларусь, іншай вышэйстаячай арганізацыі, то праверка ведаў па пытаннях аховы працы ў кіраўнікоў арганізацый, іх намеснікаў, адказных за арга­нізацыю аховы працы, галоўных спецыялістаў арганізацый, работнікаў служб аховы працы (спецыялістаў па ахове працы), членаў камісій ажыццяўляецца ў адпаведных камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Камісія для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы райвыканкама праводзіць праверку такіх ведаў у кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання. У прыватнасці, да іх адносяцца індывідуальныя прадпрымальнікі, кіраўнікі і спецыялісты прыватных арганізацый, зарэгістраваных у раёне.

Сама працэдура бясплатная і не займае шмат часу. У выпадку выяўлення факта ўхілення кіраўнікоў і спецыялістаў ад праверкі ведаў па пытаннях аховы працы раённы выканаўчы камі­тэт ін­фармуе пра гэта Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Што, у сваю чаргу, з’яўляецца падставай  для пачатку адміністрацыйнага працэсу па прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, размер якога даходзіць да Br 7,2 млн рублёў.

Непраходжанне кіраўнікамі і спецыялістамі такой праверкі сведчыць пра тое, што работадаўцы не ведаюць, як правільна арганізаваць і забяспечыць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, чым ставяць у небяспечнае становішча здароўе і жыццё работнікаў.

Атрымаць неабходную кансультацыю па цікавячых пытаннях, а таксама пакінуць заяўку на праходжанне праверкі ведаў па ахове працы, можна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (размяшчаецца па адрасе: г. Мядзел, пл. Шаранговіча, 2, каб. №3), альбо патэлефанаваўшы па нумары: 50-7-25.

С. ВАРАБЕЙ.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



30 кастрычнiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Ахова працы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры 06-012 dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси