Аўтамабільны “лекар”

Майстар сваёй справы, дысцыплінава­ны, адказны работнік, добры сем’янін — мена­віта так адгу­каецца кіраў­ніцтва вытвор­чага ўчастка г. Мядзел філіяла “Аўтапарк №4 г. Ма­ла­дзечна” аб слесары-аўтарамонтніку Міхаіле Зарэцкім.

— Міхаіл, як вы апынуліся ў Мядзеле?

— Нарадзіўся ў Пасынках. Паехаў вучыцца ў Вілейку па спецыяльнасці слесар-аўтамеханік. Потым працаўладкаваўся ў Мя­дзеле.

— Даўно працуеце?

— У 1970 годзе прыйшоў у тагачасны аўтапарк №7, які не так даўно стаў вытворчым участкам філіяла аўтобуснага парка №4 горада Маладзечна. З таго часу месца працы не мяняў. Два гады таму выйшаў на пенсію, але, пакуль ёсць магчымасць, працягваю працаваць.

— Адрозніваецца спецыфіка работы ў даўнія гады ад працы ў нашы дні?

— Раней працаваць было больш складана. Шукалі аўтазапчасткі, некаторыя прыходзілася вырабляць самім. Зараз прасцей: усё, што трэба, заказалі, набылі. Але ніколі не было такой паломкі, якую б не адрамантавалі.

— Чым займаецеся ў вольны час?

— Хаджу ў грыбы або езджу з сябрамі на рыбалку. Люблю быць са сваёй сям’ёй: у мяне сын, дачка і двое ўнукаў.

— Вы святкуеце Дзень аўтамабіліста і дарожніка?

— Канечне! Кожны год абменьваемся віншаваннямі з калегамі. Сёння, карыстаючыся выпадкам, хачу ўзгадаць некаторых з іх: Сяргея Берняка, Івана Танану, Андрэя Хацяновіча. Віншую ўсіх аўтамабілістаў і дарожнікаў з прафесійным святам!

Елізавета ЛАКОТКА.

Студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі БДУ.

На здымку: слесар-аўтарамонтнік вытворчага ўчастка г. Мя­дзел філіяла “Аўтапарк №4 г. Маладзечна” Міхаіл Зарэцкі.

Фота Георгія Прысмакова.



23 кастрычнiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Дарожная служба, Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

223_ 06-043 84     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси