“Мы – разам!”

З 23 ліпеня бягучага года на Мядзельшчыне, як і па ўсёй рэспубліцы, праходзіць этап збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі па выбарах прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пікеты па зборы подпісаў пад дэвізам “Мы — разам!” праводзяць грамадскія аб’яднанні, якія прадстаўлены ў нашым раёне, а менавіта: раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённыя арганізацыі ГА “БРСМ” і “Белая Русь”. Мерапрыемствы арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама “Аб вызначэнні месцаў на тэрыторыі Мядзельскага раёна, дзе забаронена правядзенне пікеціравання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе”.  Мясцовыя жыхары з разуменнем адносяцца да названых мерапрыемстваў, падыходзяць да пікета, каб пакінуць свой подпіс у падтрымку дзеючага Прэзідэнта.



14 жнiўня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 лебедзі на Мястры 06-012 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела