Рух па правілах

З пачатку года на дарогах Мя­дзельшчыны адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў. Ахвярай ДТЗ стаў адзін чалавек, дзевяць — атрымалі цялесныя пашкоджанні. Нярэдка вінаватымі ў аварыі становяцца веласіпедысты. Напрыклад, летась з 20 дарожна-транспартных здарэнняў на аўтадарогах раёна шэсць адбыліся з удзелам кіроўцаў вышэйназванага двухколавага транспарта. У выніку  адзін чалавек загінуў, 5 — ранены. У пяці выпадках віна была за веласіпедыстамі.

Як правіла, парушаюць аматары велатранспарту пры перасячэнні скрыжаванняў, выкананні левага павароту ці развароту. Наезды на веласіпедыстаў учыняюцца пры рэзкім адхіленні іх ад траекторыі руху альбо пры руху на адлегласці больш аднаго метра ад краю праезнай часткі. А калі веласіпедыст п’яны, дык траекторыя яго перамяшчэння становіцца яшчэ больш небяспечнай. Сумнай статыстыцы таксама “спрыяюць” нізкая хуткасць велатранспарту, яго дрэнная бачнасць у цемры, адсутнасць спецыяльнага навучання яго кіроўцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя, вядома ж, дбае пра бяспеку на дарогах і ў чарговы раз нагадвае пра адміністрацыйную адказнасць за парушэнне ПДР. У адносінах да веласіпедыста, які рухаецца з парушэннямі ПДР альбо яго транспартны сродак не абсталяваны святлоадбіваючымі элементамі, незалежна ад часу сутак, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі яго непаслухмянасць прывяла да аварыі — давядзецца заплаціць ад 3 да 8 базавых. Нецвярозаму кіроўцу “свеціць” ад 3 да 5 базавых велічынь. У выпадку, калі невыкананне правілаў дарожнага руху прывяло да траўмаў пацярпеўшага, пашкоджання аўтамабіля, грузу, дарожнага пакрыцця, — грашовае спагнанне складзе ад 5 да 20 базавых велічынь.

Таксама ДАІ звяртаецца да сведак “п’яных выпадкаў кіравання” веласіпедамі. Калі ўбачылі кіроўцу двухколавага транспартнага сродку на дарозе пад мухай — тэлефануйце па нумары 102. Давайце разам зробім нашы дарогі бяспечнымі!

Аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі РАУС.



30 лiпеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека, Міліцыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 Царква ў Слабадзе     Паруснікі                          0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси