Бізнес пры дарозе

З пачаткам сезона ахвочых прадаць сыравіну з уласнага падворка абапал дарогі становіцца больш. Гандлююць усім, што патрапіцца: малаком, бульбай, грыбамі-ягадамі. Аднак сёння такія міні-рынкі — сур’ёзная праблема ў кантэксце бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху.

Безумоўна, многія гараджане не супраць прыдбаць па вяртанні дадому вясковых прысмакаў. І ўсё б нічога, ды толькі нярэдкімі становяцца выпадкі, калі вадзіцелі рэзка прыпыняюць аўтамабілі, выбягаюць  на трасу і трапляюць пад колы такіх жа зацікаўленых прыдарожнымі пачастункамі кіроўцаў. Такім чынам кошт вядзерца суніц альбо шматка сала становіцца трагічна высокім.

Дзяржаўтаінспекцыя бачыць у гэтым вялізную праблему і заклікае гандляроў і спакуслівых праезджых да дысцыпліны. Для “бізнесу” ёсць спецыяльна адведзеныя месцы, дзе будзе камфортна і прадаўцам, і ўдзельнікам дарожнага руху. А несанкцыянаваныя міні-рынкі на абочынах могуць справакаваць ДТЗ. Вы толькі ўявіце сабе, каб кіроўцы трох-чатырох фур  адначасова прыпыніліся набыць сабе яблычкаў у дарогу…  ДАІ нагадвае, што ў выпадку парушэння правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку ў адносінах да вадзіцеля можа быць накладзены штраф у памеры  1 базавай велічыні. За дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, парушальніку давядзецца заплаціць штраф у памеры 2 базавых велічынь.

Што датычыцца саміх гандляроў, ім неабходна ведаць: на дарогах агульнага карыстання іх “дзейнасць” можа разглядацца як загрувашчванне аўтадарогі, абочыны, паласы адводу і іншых дарожных збудаванняў альбо тэхнічных сродкаў  рэгулявання дарожнага руху, а роўна пагрузка і выгрузка грузу на праезнай частцы, абочыне. З такіх прадаўцоў-парушальнікаў можа быць спагнана ад 2 да 5 базавых велічынь.

Дарэчы, аддзяленнем дзяржаўтаінспекцыі раёна па выніках апошніх рэйдаў шэсць “дарожных бізнесменаў” прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Такім чынам ці варта аўчынка вырабу? Мабыць адносіны куплю-прадам зручней ладзіць па правілах? Правілах гандлю і бяспекі!

Аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі РАУС.



30 лiпеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека, Міліцыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 06-012 від на Мядзел на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси