Пытанне – юрысту

Ці можна спагнаць адзіны ў сям’і тэлевізар?

 

Ці можа быць накіравана спагнанне ў выканаўчай вытворчасці на тэлевізар, калі ён адзін на ўсю сям’ю?

Уладзімір.

На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:

— У сілу артыкула 23 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзянін адказвае па сваіх абавязацельствах усёй належачай яму маёмасцю, за выключэннем той, на якую ў адпаведнасці з заканадаўствам не можа быць накіравана спагнанне.

Пералік маёмасці грамадзян, на якую не можа быць накіравана спагнанне, устанаўліваецца грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам, у прыватнасці, дадаткам 1 да Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2014 года № 175-З “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканальвання грамадзянскай судавытворчасці” ў Пералік маёмасці грамадзян, на якую не можа быць накіравана спагнанне, былі ўнесены змяненні. І з 21 ліпеня 2014 года адзіны ў сям’і тэлевізар перастаў быць маёмасцю, на якую нельга накіраваць спагнанне.

Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.



17 лiпеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 0-170 223_

Пабрацімы Мядзела