Дадатковы свабодны ад работы дзень

У органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне больш стала зваротаў работнікаў па пытаннях дадатковых свабодных ад работы дзён. Таму лічым неабходным растлумачыць на старонках раённага перыядычнага выдання, каму і ў якім парадку такія дні прадастаўляюцца, якім чынам ажыццяўляецца іх аплата.

Дадатковы свабодны дзень у тыдзень з аплатай у размеры сярэднядзённага заработку ў парадку і на ўмовах, вызначаемых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне аплаты працы, даецца работніку пры ўмове выхавання дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 год, альбо выхавання траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 год (у тым ліку пасынкаў і падчарак).

Маці (мачасе) ці бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае (які выхоўвае) двое дзяцей ва ўзросце да 16 год, па яе (яго) заяве штомесячна прадастаўляецца адзін дадатковы свабодны ад работы дзень. У калектыўным дагаворы, іншым лакальным нарматыўным прававым акце можа прадугледжвацца аплата пры яго даванні.

Пры наяўнасці дзвюх вышэйназваных падстаў свабодны дзень можа давацца па адной з іх. Каб атрымаць яго, могуць звярнуцца маці (мачаха), бацька (айчым), апякун (папячыцель).

Для прадастаўлення свабоднага дня неабходна выкананне дзвюх умоў:

1. Занятасць работніка на рабоце пяць ці шэсць працоўных дзён з працягласцю рабочага часу ў той працоўны тыдзень, калі ён прэтэндуе на свабодны дзень, не менш поўнай нормы ці скарочанай нормы для асобных катэгорый работнікаў. Свабодны дзень таксама прадастаўляецца пры скарачэнні працягласці работы ў перасвяточныя дні, пры рабоце ў начны час, таксама работнікам, якія атрымліваюць спецыяльную і вышэйшую адукацыю ў вячэрняй ці завочнай форме;

2. Занятасць другога з бацькоў (маці (мачахі), бацькі (айчыма) у поўнай сям’і альбо праходжанне ім падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме, прызнанне інвалідам, атрыманне штомесячнай страхавой выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці ці прафесіянальных захворванняў.

Работнік самастойна вызначае, у які дзень тыдня яму будзе прадастаўляцца свабодны дзень, і ўзгадняе яго з наймальнікам. Аднак падсумоўванне і перанос свабодных дзён з мэтай далейшага прадастаўлення іх у сукупнасці не дапускаецца.

У той тыдзень, у які работніку прадастаўляецца дадатковы свабодны ад работы дзень у месяц, ён не мае права скарыстацца дадатковым свабодным ад работы днём у тыдзень.

Ж. ЯКУБОВІЧ.

Загадчык сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 



17 лiпеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Ахова працы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  1-12 dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси