Лічыльнік… рубель беражэ

«РАСТЛУМАЧЦЕ, калі ласка, як налічваецца плата за выкарыстаную ваду?».

(З тэлефоннага званка ў рэдакцыю).

Адказаць на гэта пытанне папрасілі начальніка разлікова-камунальнага аддзела ўнітарнага прадпрыемства «Мядзельская ЖКГ» Віктара ХІЛА.

— Супрацоўнікі прадпрыемства праводзяць растлумачальную работу сярод насельніцтва па пытанні абсталявання жылых памяшканняў прыборамі ка­мерцыйнага ўліку вады (лі­чыльнікамі). Але многія не жадаюць гэта рабіць. Таму ім налічваецца аплата па нормах водаспажывання, якія зацверджаны рашэннем аблвыканкама за № 348 ад 4 чэрвеня 2001 года. Гэтым дакументам устаноўлена норма расходу вады спажыўцамі ў жылых дамах, у якіх ёсць водаправод, каналізацыя і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне, у аб’ёме 260 літраў у суткі на аднаго зарэгістраванага чалавека. Калі гэты паказчык памножыць на 30 дзён, то атрымаецца 7800 літраў вады на аднаго чалавека ў месяц, што складае 7,8 метра кубічнага.

Рашэннем аблвыканкама за № 77 ад 4 лютага 2015 года ўстаноўлены фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія забяспечваюць вяртанне эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслугі. Кошт аднаго кубічнага метра вады складае 8417 рублёў, каналізацыі — 6724 рублі. На аднаго зарэгістраванага па месцы жыхарства чалавека за месяц налічваецца за ваду 65653 рублі і 48937 рублёў — за каналізацыю. Усяго 114590 рублёў за месяц. А калі ў кватэры зарэгістраваны чатыры чалавекі, то налічэнне складае 458360 рублёў.

— Віктар Мялецьевіч, якія тарыфы для жылых памяшканняў, дзе ўстаноўлены лічыльнікі вады?

Рашэннем аблвыканкама за
№ 200 ад 9 сакавіка 2015 года для жылых памяшканняў, абсталяваных прыборамі ўліку, вызначаны кошт аднаго кубічнага метра вады 1453 рублі і 970,1 рубля — кошт кубаметра каналізацыі. Норма спажывання вады ў суткі — 140 літраў на чалавека, на месяц — 4200 літраў ці 4,2 кубаметра. Кошт гэтай колькасці вады за месяц на аднаго чалавека складае 6103 рублі, каналізацыі — 4074 рублі. Такім чынам агульная сума за аднаго чалавека — 10177 рублёў. Калі зарэгістраваны чатыры чалавекі — 40709 рублёў.

Практыка паказвае, што расход вады на аднаго чалавека рэдка перавышае ўстаноўленую норму. У асноўным ён значна ніжэйшы. Таму можна зрабіць наступнае параўнанне. Калі па тарыфах, устаноўленых для жылых памяшканняў, якія не абсталяваны лічыльнікамі, сям’я з чатырох чалавек плаціць 458360 рублёў за месяц, то такая ж сям’я ў кватэры з лічыльнікамі ўсяго 40709 рублёў, у 11,2 раза менш. Дарэчы, калі ў кватэры зарэгістраваны чатыры чалавекі, а фактычна пражываюць толькі два, налічэнне праводзіцца на ўсіх зарэгістраваных. Пры наяўнасці лічыльнікаў налічваецца аплата па фактычных паказаннях прыбораў.

— Колькі каштуе ўстанавіць лічыльнік?

— Кошт лічыльніка, уключаючы яго ўстаноўку, складае каля 400000 рублёў. Атрымліваецца, што набыццё і ўстаноўка лічыльніка для сям’і з чатырох чалавек акупляецца за месяц, з двух чалавек — за два. Таму варта задумацца над гэтым і палічыць, што выгадней.

Гутарыў Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



17 лiпеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Жыллёва-камунальная гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

_dsc1133-3 img_4257 Касцёл у Шэметава   Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси