



ўзнагародзіла цесляра 5-га разраду райПО Мікалая Пестуна нагрудным знакам “40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі”. Заслужаная ўзнагарода знайшла свайго героя. Па сутнасці ўсё жыццё прысвяціў Мікалай Серафімавіч рабоце ў галіне. За што б не браліся яго руплівыя рукі, усё выконвалі толкам.
Дарэчы, поплеч з бацькам зараз шчыруе сын Валерый. Па прыкладу таты стаў ён будаўніком. Закончыў вучылішча, уладкаваўся на работу. Менавіта ад яго, асабліва на першым часе, пераймаў веды, вопыт. Зараз і сам з’яўляецца нядрэнным спецыялістам. У тым, што сёння аб’екты сістэмы спажывецкай кааперацыі раёна і тэрыторыя вакол іх выглядаюць прыгожа і дастойна, вялікая заслуга ўсіх работнікаў будаўнічай брыгады райПО, а таксама і Пестуноў.
Нагрудны знак “30 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі” атрымала кладаўшчык Галіна Жарнасек. Яшчэ дзяўчынай прыйшла яна на работу ў сістэму і засталася вернай ёй на ўсё жыццё. Шчыравала і барменам, і буфетчыцай… На працягу многіх дзесяцігоддзяў яе можна было ўбачыць за прылаўкам падчас выязнога гандлю, наладжанага на розныя раённыя і гарадскія святы, а таксама на фэсце ў Будславе, дзе яна прадавала шашлыкі, выпечку, марожанае, напіткі… Не адзін раз чула ад пакупнікоў у свой адрас цёплыя словы за высокую культуру абслугоўвання, уважлівасць, ветлівасць. Апошнія 10 год Галіна Жарнасек працуе кладаўшчыком. На гэтай пасадзе таксама патрабуюцца акуратнасць, дакладнасць, а яшчэ і вялікая адказнасць. Бо неабходна не толькі адпускаць тавар, але і граматна весці дакументацыю, сачыць за тэрмінам рэалізацыі прадуктаў. Добразычлівую, шчырую жанчыну паважаюць калегі па працы, цэніць кіраўніцтва.
Застаецца толькі павіншаваць Мікалая Серафімавіча Пестуна і Галіну Пятроўну Жарнасек з заслужанымі ўзнагародамі. Пажадаць здароўя, удачы, поспехаў у працы і ў асабістым жыцці. Што ж, так трымаць і надалей!
Наш кар.
Пакінуць каментарый