Каб не застацца без жылля

У СФЕРУ дзейнасці раённага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мядзельская ЖКГ» уваходзяць бягучы і капітальны рамонт жылых дамоў, падача цяпла ў дамы, адміністрацыйныя і вытворчыя памяшканні прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, гарачае і халоднае водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне і азеляненне населеных пунктаў, вываз смецця і многае іншае. Адміністрацыя і калектыў прадпрыемства ўсведамляюць адказнасць за паўнату і якасць выканання работ і аказання паслуг. Аднак не ўсё залежыць ад нашых старанняў і намаганняў. На вырашэнне многіх пытанняў уплывае  фінансавае становішча прадпрыемства. Ёсць пэўныя складанасці па разліках за аказаныя камунальныя паслугі з асобнымі арганізацыямі. Сур’ёзнай застаецца абстаноўка з разлікамі насельніцтва. Запазычанасць складае 239244633 рублі.

Супрацоўнікі камунгаса праводзяць вялікую растлумачальную работу. З тымі, хто мае запазычанасць, рэгулярна звязваемся па тэлефоне, высылаем папера­джальныя паведамленні аб прыпыненні прадастаўлення аказваемых паслуг. Тым, хто ніяк не рэагуе на гэта, спыняем падачу гарачай і халоднай вады, дэманціруем аўтаматычныя выключальнікі электраэнергіі. Для больш дакладнага валодання абстаноўкай праводзім пакватэрныя абходы. Пры наведванні выяўляюцца цікавыя факты. У адной з кватэр Мядзела запазычанасць за аказаныя камунальныя паслугі складае каля 1,5 мільёна рублёў. Пры наведванні, а гэта было перад палуднем, у кватэры знаходзіліся два дзецюкі (20- і 25-гадовага ўзросту), якія яшчэ валяліся ў ложках. Яны растлумачылі, што нідзе не працуюць, таму могуць сабе дазволіць паспаць да абеду. На пытанне: «На якія сродкі жывуць?» хлопцы адказалі, што іх утрымлівае маці. Сапраўды, іх матуля добрасумленны работнік, прыстойны чалавек. Але ў арганізацыі, дзе яна працуе, доўгі час не выплачвалі заробак. Вось і атрымалася запазычанасць.

Не варта заклікаць да сумлення гэтых маладых лю­дзей, але, як мне здаецца, патрэбна ім паважаць сваю маму і знайсці крыніцу заробку, каб аблегчыць фінансавае становішча сям’і.

Некаторыя кватэры ператвораны ў звалкі смецця. Складваецца ўражанне, што ўборка ў іх не праводзілася гадамі. Ёсць кватэры, дзе збіраюцца сабутэльнікі для сумеснага ўжывання спіртнога. Яшчэ такі факт. У жыхаркі аднаго з дамоў па вуліцы Юбілейная райцэнтра толькі пеня складае 7340000 рублёў, не лічачы асноўнай запазычанасці. Заклікаю разлічыцца з камунгасам зараз, пакуль не пачаўся ацяпляльны перыяд. Пазней зрабіць гэта будзе значна складаней, сумы яшчэ ўзрастуць.

Я не называю прозвішчы, адрасы і месца працы тых, хто знаходзіцца ў даўгу. Спадзяюся, што пытанне пагашэння запазычанасці будзе вырашана, як кажуць, цывілізаваным шляхам. Інакш да злосных неплацельшчыкаў будуць прыняты ўсе вызначаныя заканадаўствам меры ўздзеяння, у тым ліку накіраванне матэрыялаў у суд для высялення з займаемага жылога памяшкання без прадастаўлення іншага жылля.

Прыгадваюцца два выпадкі пяцігадовай даўнасці высялення з жылых памяшканняў. Пра гэта мы напісалі ў сродках масавай інфармацыі, што паўплывала на злосных неплацельшчыкаў. Мы заўсёды разумеем спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг і знаходзім кампраміс. Бывае, што чалавек доўгі час знаходзіўся на лячэнні, альбо былі іншыя важкія абставіны, пры якіх ён не змог своечасова заплаціць. Памятаю, як планавалі адключыць падачу вады ў адной з кватэр курортнага пасёлка Нарач за запазычанасць. Гаспадыня растлумачыла прычыну. Грошы яна атрымлівала ў банку па пашпарце. Пры дасягненні 45-гадовага ўзросту забылася памяняць яго і грошай ёй не далі. Дамовіліся, што яна разлічыцца на працягу 10 дзён. Менавіта за гэта тэрмін яна павінна была атрымаць новы пашпарт. Канфлікт быў вырашаны, як кажуць, мірным шляхам.

В. ХІЛА.

Начальнік разлікова-камунальнага аддзела УП «Мядзельская ЖКГ».



10 лiпеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Жыллёва-камунальная гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе Лебедзі на Нарачы 1-12 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси