Ці прадугледжаны працэнты? | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Ці прадугледжаны працэнты?

Даўжнік не аддае доўг. Складзена распіска. Буду звяртацца ў суд. Ці магу запатрабаваць з даўжніка працэнты за незаконнае ўтрыманне пазычанай сумы грошай? Калі магу, то які размер працэнтаў можна патрабаваць, калі ў распісцы пра гэта нічога не ўказана?

Андрэй.

На гэта пытанне адказвае адвакат  юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:

— Вы маеце права ставіць пытанне аб спагнанні з даўжніка працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі, у выпадку калі ён не вярнуў іх ва ўказаны ў распісцы тэрмін. Адсутнасць у распісцы запісу аб налічэнні працэнтаў на асноўны доўг не з’яўляецца перашкодай для налічэння іх і спагнання з даўжніка, які  пратэрмінаваў выкананне грашовага абавязацельства.

Артыкулам 366 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за невыкананне грашовага абавязацельства. У прыватнасці, за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі з прычыны іх працяглага ўтрымання, ухілення ад  вяртання, іншай пратэрміноўкі  ў іх выплаце альбо неабгрунтаванага атрымання ці зберажэння за кошт іншай асобы належаць выплаце працэнты на суму гэтых сродкаў. Размер працэнтаў вызначаецца стаўкай рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень выканання грашовага абавязацельства альбо яго адпаведнай часткі, за выключэннем спагнання доўгу ў судовым парадку, калі суд задавальняе патрабаванні крэдытора, зыходзячы са стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень вынясення рашэння.

На дадзены момант размер стаўкі рэ­фінансавання зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №4 ад 6 студзеня 2015 года “Аб стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь” і складае 25% гадавых.

Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



19 чэрвеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

223_ wjx6x-f4hhi Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси