Пра правы непаўналетніх работнікаў

У апошнія гады ў рэспубліцы размах набывае актыўнае прыцягненне школьнай і студэнцкай моладзі да грамадска карыснай працы ў свабодны ад вучобы час.

У працоўных праваадносінах непаўналетнія работнікі прыраўноў­ваюцца  ў правах да паўналетніх. Роўнасць у правах адлюстравана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе запісана: “Непаўналетнія нароўні з дарослымі жанчынамі і мужчынамі маюць права на роўнае ўзнагароджванне за працу роўнай вартасці”. Адпаведна ў адно­сінах прымянення працы непаўналетніх работнікаў забаронена якая-небудзь дыскрымінацыя.

Не лічацца дыскрымінацыяй абмежаванні, прадыктаваныя асаб­лівым клопатам дзяржавы  пра асоб, якія маюць патрэбу ў павышанай сацыяльнай і прававой абароне, у тым ліку аб непаўналетніх.  Так, забараняецца прымяненне працы асоб, маладзейшых за 18 год,  на цяжкіх работах і са шкоднымі і (альбо) небяспечнымі ўмовамі працы, на падземных і горных работах, а таксама пераноска і перамяшчэнне непаўналетнімі ўручную цяжкасцей, перавышаючых устаноўленыя для іх межавыя нормы.

Заключэнне працоўнага дагавора дапускаецца з асобамі, якія дасягнулі 16-ці год. З пісьмовага дазволу аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) працоўны дагавор можа быць заключаны з асобай, якая дасягнула 14-ці год, для выканання лёгкай работы альбо занятку прафесіянальным спортам, якія не з’яўляюцца шкоднымі для яго здароўя і развіцця і не парушаюць працэсу навучання.

Ахова працы моладзі — сістэма захавання жыцця і здароўя працуючых ва ўзросце да 18-ці год. Непаўналетнія ў галіне  аховы працы карыстаюцца гарантыямі, устаноўленымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Арганізацыі, якія прыцягваюць і дапускаюць да работ (аказання паслуг) навучэнцаў устаноў адукацыі, праводзяць іх навучанне, інструктаж, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 32 Інструкцыі аб парадку навучання. Усе асобы, маладзейшыя за 18 год, прымаюцца на работу толькі пасля папярэдняга медыцынскага агляду і ў далейшым, да дасягнення 18-ці год, павінны штогод у абавязковым парадку праходзіць медыцынскі агляд.

Пры вызначэнні відаў работ, якія могуць выконваць вучні ва ўзросце ад 14-ці да 16-ці гадоў, а таксама нормаў пад’ёму і пераносу цяжкасцей непаўналетнімі, наймальнікам неабходна кіравацца  пастановамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2010 года № 144 (рэдакцыя ад 8 мая 2013 года) “Аб устанаўленні пераліку лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці год” і Міністэрства аховы здароўя ад 13 кастрычніка 2010 года № 134 “Аб устанаўленні межавых нормаў пад’ёму і перамяшчэння непаўналетнімі цяжкасцей уручную”. Пры выкананні работ непаўналетнімі навучэнцамі наймальнік абавязаны кіравацца пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2013 года № 67 “Аб устанаўленні спіса работ, на якіх забаронена прымяненне працы асоб, маладзейшых за васемнаццаць год”.

Сусветная практыка сведчыць, што значныя матэрыяльныя і маральныя страты, выкліканыя вытворчым траўматызмам і прафесіянальнымі захворваннямі, у многім звязаны з так называемым “чалавечым фактарам”, гэта значыць, альбо з няправільнымі ці недастаткова правільнымі дзеяннямі саміх работнікаў, у тым ліку пацярпеўшых, альбо няправільнымі ці недастаткова правільнымі рашэннямі кіраўнікоў па забеспячэнні бяспекі працы і арганізацыі працоўнага працэсу. Таму з самага пачатку працоўнай дзейнасці неабходна настройваць сябе на бяспечную работу, дакладна захоўваць і выконваць ускладзеныя абавязкі.

С. ВАРАБЕЙ.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



12 чэрвеня 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Ахова працы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

223_ img_4257 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси