З творчым падыходам

НАВОДЗІЦЬ і падтрымліваць элементарны парадак і чысціню — абавязак кожнага. Прыемна, калі навокал не толькі прыгожыя краявіды, але і добраўпарадкаванасць, утульнасць. Зараз, калі прырода ў майскай квецені, самы час навесці парадак вакол сваіх дамоў, на дваровых тэрыторыях. Бадай, нішто лепш не раскажа пра гаспадара, чым вонкавы выгляд яго дома і стан тэрыторыі. Але, на жаль, не ўсе індывідуальныя домаўладальнікі клапоцяцца пра тое, каб ля іх дамоў быў парадак. А прыклад ёсць з каго браць.

Нядаўна, будучы ў чарговай камандзіроўцы ў гарадскім пасёлку Крывічы, звярнулі ўвагу на дваровую тэрыторыю дома № 136. Паўсюдна чыста, прыбрана, красуюцца кветкі. Нават дровы складзены арыгінальным чынам — у выгля­дзе цытадэлі. Словам, гэта прыгажосць створана ўмелымі рукамі гаспадароў — Віктара Адольфавіча Каробчыца і яго жонкі Ванды Міхайлаўны.

— Чыя ідэя «пабудаваць» такую крэпасць? — цікаўлюся ў гаспадара.— Летась дровы былі складзены ў выглядзе домікаў. Сёлета падумалі, абмеркавалі і вырашылі зрабіць крэпасць. Вядома, работа з дрывамі — справа мужчынская. Стараемся прыдумаць кожны год штосьці новенькае. І самім прыемна паглядзець, і людзі, ідучы побач, спыняюцца, разглядаюць, фатаграфуюць, — чую ў адказ.

Сапраўды, ёсць на што заглядзецца. Вежы, байніцы, адкідны мост, нават гармата. Усё гэта зроблена з густам, фан-
тазіяй.

— А як доўга крэпасць будзе ўпрыгожваць падворак? — пытаюся ў гаспадара.

— Да восені. Дровы падсохнуць, і мы перанясём іх пад паветку, — усміхаючыся, адказвае ён. — У наступным го­дзе ёсць задума пабудаваць домік, які будзе паварочвацца.

Здаецца, усё проста, нічога незвычайнага. Але прыгожа, захапляльна. Вось бы кожны праяўляў падобную кемлівасць. Тады, упэўнены, менш будзе несанкцыянаваных звалак, а населеныя пункты стануць больш прывабнымі.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымку: руплівы гаспадар Віктар Каробчыц ля сваёй “крэпасці”.

Фота Георгія Прысмакова.



08 мая 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        223_ 06-043 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела