Ці магу скасаваць кантракт? | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Ці магу скасаваць кантракт?

Ад мяне наймальнік каля паўгода патрабуе выканання іншай работы, якая не ўваходзіць у мае абавязкі, — грузчыка. Калі ж адмаўляюся ёй займацца, мяне пазбаўляюць часткі  прэміі. Маю заключэнне ўрача, што мне нельга падымаць цяжкае. Ці магу скасаваць кантракт з наймальнікам па артыкуле 41 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь? Тым больш, што ў мяне ўзніклі ўскладненні з захворваннем паясніцы. Загадзя дзякуй.

Дзмітрый.

На гэта пытанне адказвае адвакат  юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:

— Можаце. Згодна з артыкулам 41 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрміновы працоўны дагавор належыць скасаванню датэрмінова па патрабаванні работніка ў выпадку яго хваробы ці інваліднасці, іншых уважлівых прычын, якія перашкаджаюць выкананню работы па працоўным дагаворы, а таксама па прычыне парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, працоўнага дагавора.

Прымушаючы вас выконваць работу, не прадугледжаную працоўным кантрактам і вашай службовай інструкцыяй, наймальнік груба парушае працоўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Факт парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, працоўнага дагавора ўстанаўліваецца ўпаўнаважаным органам нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы (інспекцыя па працы, пракуратура), прафсаюзамі і (ці) судом (частка 2 артыкула 41 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).Зараз вам неабходна звярнуцца да наймальніка з заявай аб звальненні на падставе артыкула 41 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У выпадку яго адмовы, альбо пакідання вашай заявы без разгляду — звяртайцеся ва ўпаўнаважаныя органы за ўстанаўленнем факту парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы альбо ў суд па месцы знаходжання наймальніка з адпаведнай іскавай заявай.

Пры звальненні ў парадку, прадугледжаным артыкулам 41 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, невыкананнем ці неналежным выкананнем ім умоў кантракту, вам павінна быць выплачана кампенсацыя, мінімальны размер якой, згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 1999 года № 1180, складае тры сярэднямесячныя заработныя платы.

Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.



08 мая 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 06-043 Рэчка Нарачанка        на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси