Каб жніво прайшло арганізавана

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта на гэты раз разглядаліся два пытанні. Адно тычылася падрыхтоўкі сельскагаспадарчых арганізацый Мядзельшчыны да ўборачнай кампаніі 2010 года, другое – работы аддзела адукацыі райвыканкама па забеспячэнні якаснага аздараўлення дзяцей і падлеткаў.

Пачынаючы размову па першым з іх, старшыня райвыканкама Аляксандр Іванавіч Даніленка адзначыў, што летась жніво прай­шло на належным арганізацыйным узроўні. Вырашчаны рэкордны для азёрнага краю ўраджай. Па выніках працы раён адзначаны на абласных і рэспубліканскіх Дажынках. Дзякуючы наяўнасці сучаснага камбайнавага парку ў апошнія гады нао­гул знікла такое паняцце, як “бітва за ўраджай”. На палетках ідзе звычайны рабочы працэс, які дзякуючы намаганням усіх, пачынаючы ад радавога механізатара і заканчваючы кіраўніком гаспадаркі, дае свой плён.

У сваім выступленні начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Р. Якубовіч прааналізаваў работу сельскагаспадарчых арганізацый па падрыхтоўцы да важнейшай кампаніі на вёсцы – жніва. Спыніўся ён і на задачах, якія стаяць перад працоўнымі калектывамі на бліжэйшы час. У прыватнасці, Сяргей Рыгоравіч нагадаў, што сёлета неабходна ўбраць 18368 гектараў збожжавых культур, у тым ліку 8300 – азімых і 10068 – яравых збожжавых і зернебабовых культур, 45 – азімага рапсу, 459 – яравога рапсу, 898 гектараў насенных участкаў шматгадовых траў. На жніве плануецца задзейнічаць 101 збожжаўборачны камбайн. З іх 70 – з тэрмінам службы да 5-ці год, 30 – да 2-х год. Па стану на 22 чэрвеня 2010 года гатоўнасць камбайнавага парку да жніва склала 79 працэнтаў. У сярэднім па раёне нагрузка на адзін камбайн складзе 182 гектары, аднак па шэрагу гаспадарак і, перш усяго ПУП “Вішнеўскае-агра”, ААТ “Нарачанская ніва-2004″, РУСВП “Птушкафабрыка “Новая зара”, АСП “Вузлянка” ГКУП “Мінскі Камароўскі рынак”, СВК “Міжазёрны край”, яна будзе намнога вышэйшай.

Для дапрацоўкі збожжа ў гаспадарках раёна ёсць у наяўнасці 39 збожжасушыльных комплексаў. Агульная сумарная магутнасць іх складае 3058 тон пры сярэднім дзённым намалоце 3855 тон. Усе яны пераведзены на мясцовыя віды паліва. Каб зняць існаваўшыя ў папярэднія кампаніі праблемы з сушкай збожжа, у СВК “Будслаўскі” пачата будаўніцтва збожжасушыльнага комплексу “КЗС-40″, сутачная прадукцыйнасць якога 800 тон. Заканчваюцца работы па ўво­ду ў эксплуатацыю “КЗС-25″ у СВК “Свір­скі край”. Акрамя таго, раёну вы­дзелена італьянская перасоўная сушылка. Гатоўнасць збожжасушыльнага комплексу Мядзельшчыны складае 78 працэнтаў.

Працягваюцца работы па падрыхтоўцы складскіх памяшканняў, забеспячэнні ўборачных агрэгатаў сродкамі пажаратушэння і аховы працы, правядзенні інструктажаў і мерапрыемстваў па тэхніцы бяспекі, а таксама па прыцягненні на перыяд жніва дадатковых механізатарскіх і іншых патрэбных кадраў з арганізацый раёна і прад­прыемстваў г. Мінска, якія ажыццяўляюць шэфства над гаспадаркамі азёрнага краю. У цэнтры ўвагі таксама пытанні набыцця паліва і яго рацыянальнага выкарыстання, выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 11 сакавіка 2004 года “Аб мерах па ўмацаванні грамад­скай бяспекі і дысцыпліны”, стварэння бяспечных умоў працы ўдзельнікаў жніва.

Падводзячы вынікі размовы, кіраўнік раёна адзначыў нармальную работу падчас мінулагодняга жніва экіпажаў камбайнаў, вадзіцеляў на адвозцы збожжа і звенняў па яго дапрацоўцы, спецыяліс­таў і кіраўнікоў сельгасарганізацый, ідэалагічных работнікаў, прафсаюзных камітэтаў, а таксама шэрагу раённых службаў. У тым ліку райаддзелаў: па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, адукацыі і культуры, работнікаў цэнтральнай раённай бальні­цы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і многіх іншых. Пасільную дапамогу дарослым аказвалі школьнікі. Аператыўна ход жніва асвятляўся на старонках раённай газеты “Нарачанская зара” і ў перадачах праграмы радыёвяшчання “Нарачанская хваля”.

У прынятым па разглядаемым пытанні рашэнні вызначаны асноўныя этапы завяршэння падрыхтоўчых работ да жніва-2010. У прыватнасці, тэрмінам пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці стане 10 ліпеня 2010 года. Дадзены канкрэтныя даручэнні ўсім службам, ад дзейнасці якіх залежыць нармальная праца ўдзельнікаў уборачнай кампаніі. Не ўпушчаны пытанні аховы працы, тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі, маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, захаванасці вырашчанага ўраджаю, выканання заказу па здачы хлеба дзяржаве і некаторыя іншыя. Зроблены таксама акцэнт на важнасць захавання жыцця і здароўя людзей, якія за­дзейнічаны на ўборцы.

Па другім пытанні з інфармацыяй выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Рагоўская. Ірына Валянцінаўна, у прыватнасці, падрабязна расказала пра спецыфіку аздараўлення школь­нікаў, прааналізавала работу лагераў, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі папраўляюць у час летніх канікулаў сваё здароўе. Назвала яна і службы, дзякуючы якім і падрыхтоўчы перыяд, і сам адпачынак прахо­дзяць змястоўна і цікава. Не абышла ўвагай дакладчыца праблемы, якія яшчэ поўнасцю не вырашаны, і работа па выкананні якіх будзе весціся ў бліжэйшы час. Усе яны знайшлі адлюст­раванне ў прынятай пастанове, якая і стане праграмай дакладных дзеянняў на сёлетні і наступныя аздараўленчыя сезоны.

Засталося дадаць, што ў пася­джэнні раённага выканаўчага ка­мітэта прымалі ўдзел намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксей Леанідавіч Ялфімаў, старшыня Мінс­кага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Леанід Уладзіміравіч Шахлевіч і начальнік упраўлення земляробства і раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Віктаравіч Ліпай.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



05 лiпеня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 _06-040 Лебедзі на Нарачы 223_

Пабрацімы Мядзела