Галоўнае – любіць прафесію

resize-of-rotation-of-p6300039Спецыяльнасць у Наталлі Вікенцьеўны Волкавай (на здымку) будаўнічая: 10 год адпрацавала маляром-тынкоўшчыкам. Можа б, шчыравала і далей, каб не выпадак. Спачатку ўладкавалася ў райпо прыбіральшчыцай, потым была фасоўшчыцай, зараз – прадавец магазіна “Верас” (што ля бальніцы).

- Як дом будуецца цаглінка за цаглінкай, так і мой шлях да сённяшняй прафесіі складаўся з шэрагу маленькіх этапаў, – як будаўнік па спецыяльнасці і прадавец у душы адзначае Наталля Вікенцьеўна. -  Але я не шкадую, што колісь з адной сферы перайшла ў другую. Тут, у першую чаргу, працую з людзьмі і павінна заўсёды быць, як кажуць, у форме: з добрым настроем і ветлівай усмешкай.

Спецыфіка дадзенай крамы ў тым, што яе частымі наведвальнікамі з’яўляюцца пацыенты размешчанай побач бальніцы. Пакупнікі і без таго – людзі прыдзірлівыя, а калі пакутуюць ад фізічнага альбо душэўнага болю – то і зусім цяжка. Але прадавец Волкава не засмучаецца: “Трэба любіць сваю работу і радавацца кожнаму наведвальніку – тады ўсё будзе добра!” – раскрыла сакрэт працоўнага поспеху Наталля Вікенцьеўна.

Юлія ДЗЕВЯЛТОЎСКАЯ.

Фота Таццяны Несцярэнка.



05 лiпеня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Касцёл у Мядзеле  06-012

Пабрацімы Мядзела