Салодкае жыццё Зоі Гудковай

resize-of-rotation-of-p6300004Зоя Аляксандраўна Гудкова  - кандытар 6 разраду раённага спажывецкага таварыст­ва. У які перыяд жыццё стала па-сапраўднаму салодкім, і сама не памятае – кажа, да кулінарыі была ахвочай з самага дзяцінства. Спачатку дапамагала маме на кухні, потым паступіла ў Баранавіцкае прафтэхвучылішча. На правільнасць абранай прафесіі яшчэ ў гады вучобы неаднаразова намякаў сам лёс: Зоя Аляксандраўна з задавальненнем удзельнічала ў спаборніцтвах кандытараў і займала там прызавыя месцы. – У 1977 годзе прыехала з роднага Баранавіцкага раёна ў Мядзел і па сёння не здрадзіла ні першаму месцу працы, ні новай малой радзіме, – расказвае З. А. Гудкова. – У мясціны свайго дзяцінства зараз езджу як у госці, а колісь абраную спецыяльнасць не прамяняю ні на што. Затое, калі смак жыцця і любімай працы Зоя Аляксандраўна адчувае спаўна, то асаблівай цягі да ўласных кандытарскіх вырабаў не мае. Не спакушаецца не таму, што фігура не дазваляе ці густ не той, – за 33 гады працы крэндзелі-піражкі сталі паўся­дзённай карцінай. Дарэчы, ацаніць кандытарскія здольнасці Зоі Аляксандраўны, упэўнена, мелі магчымасць многія з вас – выпечка развозіцца па ўсім раёне. А вось каму ў гэтай сітуацыі пашчасціла найбольш, дык гэта блізкім людзям маёй нядаўняй суразмоўцы. – Забыцца на работу нават дома не дазваляюць – рэгулярна просяць што-небудзь смачненькае, – усміхнулася на развітанне З. А. Гудкова.

Юлія ДЗЕВЯЛТОЎСКАЯ.

Фота Таццяны Несцярэнка.



05 лiпеня 2010.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Касцёл у Шэметава   Царква ў Слабадзе Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела