Перамога ў Нясвіжы

У НЯСВІЖЫ прайшоў фінал спаборніцтваў па валейболе “Мяч над сеткай” у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства (юнакі 1999-2001 гадоў нараджэння). Акрамя гаспадароў, у рашаючых паядынках прынялі ўдзел каманды са Слуцка, Жодзіна і зборная нашага раёна. Валейбольная дружына азёрнага краю атрымала перавагу над сапернікам ва ўсіх трох сустрэчах. І заслужана стала пераможцам гэтых спаборніцтваў. Гонар нашага раёна ў складзе каманды абаранялі вучні Свірскай СШ Раман Шукела, Аляксей Лобач, Оскар Усціновіч, Мікіта Ляховіч, Ігар Рабянок, а таксама Ілья Макіеў (гімназія-інтэрнат г. Мядзела), Дзмітрый Шыбко з Нарацкай СШ №2 і Уладзімір Кабацура са Сваткаўскай СШ. Віншуем юнакоў з перамогай!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: пераможцы спаборніцтваў у Нясвіжы — валейбольная дружына раёна.



16 красавiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

    Паруснікі                          Рэчка Нарачанка        _06-040 1-12

Пабрацімы Мядзела