Па-за межамі такту

ШОПІНГ — не мая стыхія. Але ў сілу бытавых абставін за тымі ж малаком ды смятанай у краму даводзіцца заходзіць часцяком. І раблю гэта звычайна па дарозе з работы дадому. Зрэшты, як і большасць працуючых гаспадынь, таму ў раёне 17-18 гадзін у некаторых магазінах не праціснуцца. Гандлёвыя плошчы і так не ўсюды багатыя лішнімі квадратамі, а ў гандлёвы “прайм-тайм” іх недахоп адчуваецца яўна.

Ды ўсё б нічога: калі рухацца ў зладжаным патоку загадзя вызначыўшыхся з патрэбным пакупнікоў — дыскамфорту не будзе. Але здараецца і такое, што якраз у гэты ж час супрацоўнікі крамы раптам заўважаюць недахоп тавару альбо неахайнасць на паліцах. І тут жа бяруцца выпраўляць хібы. А тое, што за спіной натоўп — здаецца, нікога і не хвалюе. Акрамя самога натоўпу…

Да слова, пішу я не пра канкрэтны выпадак і пэўны магазін — спрабую сабраць вобраз увогуле. Ды і сутнасць, магчыма, гіпербалізую. Я ж не ведаю: можа існуюць якія нормы наконт рэгулярнасці выкладкі тавару. Але падводжу да аднаго: мітусня вакол вітрын у пік продажу вельмі напружвае. І калі тая ж каўбаса альбо смятана ляжаць наўскос — ну і няхай. Праз паўгадзіны наплыў спадзе, і будзе час зраўняць усё пад лінейку.Дарэчы, у многіх еўрапейскіх крамах абслугоўваючы персанал днём з агнём не адшукаеш. Самаабслугоўванне ў поўным сэнсе гэтага слова. І нават калі ўзнікне неабходнасць у кансультацыі — пішы прапала. Такім чынам, ва ўсім патрэбен такт. У межах разумнага, вядома.

Ю. ПЯТРОВА.



09 красавiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел 0-170 Касцёл у Шэметава   wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела