Перш за ўсё — рэжым

ПРАВЯДЗЕННЕ Дня здароўя ўвайшло ў традыцыю з 1950 года. Гэта робіцца для таго, каб людзі маглі зразумець, як шмат значыць здароўе ў іх жыцці, а медыцынскія арганізацыі маглі вырашыць пытанне, што ім неабходна зрабіць, каб хворых стала менш.

Клопат аб уласным здароўі — абавязак кожнага чалавека. Няправільным ладам жыцця, шкоднымі звычкамі, гіпадынаміяй, пераяданнем ужо да 30-40 год чалавек даводзіць сябе да катастрафічнага стану і тады кідаецца за дапамогай да медыкаў. Лячэння можна пазбегнуць пры разумнай арганізацыі ладу жыцця, пачынаючы з рэжыму дня. Правільна складзены рэжым садзейнічае добраму самаадчуванню, прыносіць маральнае задавальненне, захоўвае душэўны спакой.

Ключавым звяном агульнадзяржаўнай праграмы прафілактыкі стала сёння фарміраванне здаровага ладу жыцця. Урачоў не могуць не хваляваць фактары рызыкі гіпертанічнага захворвання, інфаркту міякарда, злаякасных пухлін, цукровага дыябету, якія выклікаюць шкодныя звычкі.

Адказныя адносіны да здароўя як да грамадскай маёмасці павінны стаць нормай жыцця і паводзін для ўсіх людзей. Неабходна, каб здаровы лад увайшоў у быт кожнай сям’і, стаў не толькі асэнсаванай патрэбай, але і меркай агульнай культуры.

Правільны рэжым дня — гэта арганізацыя і размеркаванне сну, харчавання, працы, адпачынку, асабістай гігіены. Выкананне яго значна аблягчае любую дзейнасць, дазваляючы максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці арганізма. Лічыцца, што засынаць у 22-23 гадзіны і ўставаць у 6-7 найбольш карысна. Перад сном неабходна праветрываць памяшканне, прывучаць сябе спаць пры адчыненай фортцы.

Сусветны дзень здароўя — гэта глабальная кампанія, накіраваная на прыцягненне ўвагі жыхароў планеты да праблемы здароўя з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для дабрабыту людзей.

Ю. МАЛЯЁНАК.

Урач-валеолаг Мядзельскай ЦРБ.



03 красавiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

від на Мядзел _06-040 img_4257

Пабрацімы Мядзела