Хто ўласнік дома? | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Хто ўласнік дома?

З’ЯЎЛЯЮСЯ ўласніцай 1/2 долі жылога дома. Грошы за пакупку жылля ўносіла сумесна з уласнікам другой паловы дома. Аднак квітанцыя аб аплаце аформлена толькі на яго. Скажыце, калі ласка, калі ён звернецца ў суд, ці прызнаюць яго ўласнікам усяго дома?

Аляксандра.

На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:

— У сілу часткі 3 артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй” права на нерухомую маёмасць сведчыцца пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

Згодна з артыкуламі 165 і 224 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь права ўласнасці на аб’ект нерухомасці ў набытчыка ўзнікае з моманту яго рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку.

Калі працэдура дзяржаўнай рэгістрацыі здзейснена без умовы аб растэрміноўцы плацяжу, то ў дагаворы куплі-продажу, заключаным у натарыяльнай канторы па месцы знаходжання маёмасці, указваецца, што аплата зроблена пакупнікамі ў момант заключэння здзелкі. Абавязковай (істотнай) умовай дагавора куплі-продажу з’яўляецца парадак аплаты: кім, калі і ў якім размеры была ўнесена плата за аб’ект нерухомасці, які перадаецца. Акрамя таго, у акце прыёму-перадачы аб’екта нерухомасці, заключаным у арганізацыі, якая ажыццяўляе рэгістрацыю нерухомай маёмасці, таксама будзе запіс пра тое, што разлікі паміж бакамі праведзены ў поўным аб’ёме.Лічу, што ў вашым выпадку няма сур’ёзных прычын для хвалявання. Дадаткова вы можаце запатрабаваць ад уласніка распіску, у якой неабходна ўказаць аб атрыманні ім ад вас грашовых сродкаў у канкрэтным размеры з мэтай далейшай аплаты ад вашага імя 1/2 долі набытага жылога дома. Натарыяльнага сведчання распіскі не патрабуецца.

Падрыхтавала

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



26 сакавiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 від на Мядзел 0-178 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси