“Зубраня” — чэмпіён!

ЗАВЯРШЫЎСЯ чарговы чэмпіянат раёна па міні-футболе. Стартаваў ён 27 снежня мінулага года і на працягу двух з паловай месяцаў, да сярэдзіны сакавіка, прыцягваў увагу балельшчыкаў. Асабліва шмат іх было па серадах. Лёс чэмпіёнскага тытулу вырашаўся ў матчы лідараў: каманд НДЦ “Зубраня” і мядзельскага “Алімпіка”. Да гэтага паядынку яны прыйшлі з аднымі перамогамі, і, таму зразумела, чакалася напружаная барацьба на пляцоўцы. Так і атрымалася. Але, у рэшце рэшт, футбалісты “Зубраняці” здолелі дабіцца перавагі з лікам 4:1 і другі раз атрымалі званне мацнейшай футбольнай дружыны. Каманда правяла за сезон у вароты сапернікаў са¬лідную колькасць мячоў — 89, а прапусціла ўсяго 10. Таксама найлепшы паказчык! Трэцім прызёрам чэмпіянату стала каманда “ІП Мядзел”, якая адстала ад лідара на 9 ачкоў.

Як адзначыў дырэктар ФАЦа “Мядзел” Андрэй Русак, чэмпіянат “падараваў” балельшчыкам нямала захапляльных гульняў, сярод каманд-удзельніц практычна не было яўных аўтсайдэраў, што надавала матчам дадатковую цікавасць. Чаму і я асабіста быў не раз сведкам.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: чэмпіён раёна па міні-футболе — каманда НДЦ “Зубраня”.

Фота Георгія Прысмакова.



26 сакавiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах     Паруснікі                          возера Глубелька 0-178

Пабрацімы Мядзела