Свае квадраты

НЕ кожны ў жыцці мае магчымасць адчуць эмоцыі, калі засяляешся ў сваю новую кватэру ці дом. Яшчэ не зусім выветраны пах будаўнічых матэрыялаў, пустыя пакоі, якія трэба абставіць і зрабіць утульнымі, нешта падладзіць пад сябе, падправіць. Але самае галоўнае — вось ён, свой куточак, элемент незалежнай самастойнасці і жыццёвай уладкаванасці.

Абзавялася сваім куточкам нядаўна і маладая сям’я Андрэя і Таццяны Дзяргачоў з курортнага пасёлка Нарач. Сёлетняю вясну яны сустракаюць у новай двухпакаёвай кватэры. На момант размовы гаспадар якраз завозіў мэблю.

— Мы з жонкай вельмі задаволены тым, што маем кватэру, — расказвае Андрэй. — Сям’я наша маладая, у ліпені будзе год, як пажаніліся. Каб засяліцца, сваімі сіламі зрабілі неабходныя аддзелачныя работы: пафарбавалі столь, паклалі падлогу, паклеілі шпалеры ў пакоях. Вядома, працы яшчэ шмат. Вось дзверы трэба ўставіць. Сёння на свае пяцьдзясят восем квадратаў плошчы завозім мэблю. Бацькі нам вельмі дапамагаюць.

Дарэчы, у агульнай мітусні да размовы далучыліся маці і бацька маладога гаспадара.

— У кватэры і тэлефон, і інтэрнэт ёсць, — паведаміла маці Андрэя, якая сціпла прадставілася Надзеяй. — Няхай радуюцца. Чым можам, дапамагалі і будзем дапамагаць. Наша сям’я дружная. Акрамя мяне і мужа, у якога ёсць каштоўны вопыт, бо адзінаццаць гадоў будаваў свой дом, з рамонтам дапамагаюць управіцца сястра Андрэя і яе муж. Разам — хутчэй і весялей.

Пакуль Андрэй з памочнікамі заносіў чарговыя скрыні, маці расказала, што сын працуе ахоўнікам у санаторыі “Белая Русь”. А нядаўна на спаборніцтвах па рыбнай лоўлі, якія арганізоўваліся ў здраўніцы, Андрэй стаў пераможцам.

Прыемныя клопаты навасёлаў, стомленасць, якая не раздражняе, а прыносіць маральнае задавальненне, бо ствараецца прастора для сваёй сям’і… Раней маладым жадалі, каб “у кожным куточку — па сыночку, на кожнай падушцы — па дачушцы”. У Андрэя і Таццяны ёсць ужо свой куточак, застаецца толькі дадаць, каб ён з цягам часу напоўніўся дзіцячым вясёлым смехам, без якога сямейнае шчасце не можа быць поўным.

Іна ЯРЧАК.

На здымку: навасёл Андрэй Дзяргач з к. п. Нарач.

Фота Георгія Прысмакова.



15 сакавiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Будаўніцтва, Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

06-012 _dsc1133-3 0-178 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси