Ці магу перарэгістраваць чэкі “Жыллё”? | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Ці магу перарэгістраваць чэкі “Жыллё”?

МОЙ муж памёр у 2004 годзе, а чэкі “Жыллё” засталіся на ім. Скажыце, калі ласка, ці маю я права зараз перарэгістраваць іх на сябе і выкарыстаць на рамонт дома?

Галіна.

На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:

— У сілу падпункта 1.1 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года №6 “Аб упарадкаванні звароту і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў “Жыллё” чэкі “Жыллё” належалі перарэгістрацыі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “ААБ “Беларусбанк” да 1 студзеня 2007 года. Чэкі “Жыллё”, якія не прайшлі перарэгістрацыю ва ўстаноўленым парадку, з’яўляюцца несапраўднымі і належаць здачы ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы для знішчэння.

Калі ваш муж памёр у 2004 годзе да ўступлення ў сілу названага вышэй Дэкрэта, чэкі “Жыллё” павінны былі застацца неперарэгістраванымі. У сувязі з гэтым з 1 студзеня 2007 года яны з’яўляюцца несапраўднымі.

Любыя здзелкі з чэкамі “Жыллё” (у тым ліку перарэгістрацыя іх на іншую асобу), прызнанымі Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года №6 “Аб упарадкаванні звароту і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў “Жыллё” несапраўднымі, забаронены.

З 1 студзеня 2006 года ў звароце дазволена выкарыстоўваць толькі перарэгістраваныя чэкі “Жыллё”.

Падрыхтавала

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.



06 сакавiка 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi Рэчка Нарачанка        0-170 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси