Лыжныя гонкі ля Шкальнікова

У МІНУЛЫ аўторак, фактычна на завяршэнне сезона, праведзена адкрытае першынство СДЮШАР па лыжных гонках, у якім прынялі ўдзел і вучні школ раёна, дзе культывуецца гэты від спорту. Прыехалі, каб паказаць свае здольнасці, школьнікі са Старлыг, Будслава, Княгініна і Нарачы. Усяго на старт выйшла каля 100 юных лыжнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі
падзелены на тры ўзроставыя групы і стартавалі на дыстанцыях ад 1 да 5 кіламетраў. Спаборніцтвы прайшлі непадалёку ад вёскі Шкальнікова, дзе ў гэта цёплае надвор’е арганізатары здолелі ўсё ж такі адшукаць даволі надзейнае снежнае покрыва.

У малодшай групе пераможцамі сталі Аляксей Руткоўскі з Будслаўскай СШ і Лера Казлоўская з Мядзельскай СШ №1. У сярэдняй групе — Мікіта Баран (Мядзельскі ВПК я/c-СШ) і Алеся Шып (Мядзельская СШ №1), а ў старэйшай — Яўген Баўтрамовіч і Наталля Якаўлева (Мядзельская СШ №1).

Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі, а пераможцы яшчэ і грашовымі прызамі.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Перад стартам; 2. Пераможца на дыстанцыі 3 кіламетры Наталля Якаўлева.

Фота Георгія Прысмакова.



26 лютага 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах лебедзі на Мястры на Блакітных азёрах        Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела