Раённым дарогам — увага і клопат | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Раённым дарогам — увага і клопат

Сетка мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання, замацаваная за філіялам КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ №133”, складае 722,6 кіламетра. Больш паловы (323 кіламетры)  — гравійныя. Утрымліваць іх у належным стане даволі няпроста, але калектыў паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Вось што, у прыватнасці, расказаў пры сустрэчы начальнік планава-вытворчага аддзела дарожнай арганізацыі Іван Крывенькі:

— Лепш за ўсё пра нашы здабыткі сведчаць лічбы і факты. Так, праграма  будаўнічых работ у супастаўных цэнах  выканана ў аб’ёме 21830 мільёнаў рублёў альбо на 100,6 працэнта. Што ў дзейнічаючых цэнах склала 24668 мільёнаў рублёў — 113,7 працэнта  да ўзроўню 2013 года. Пры гэтым, за кошт абласнога бюджэту — на 5952 мільёны рублёў (утрыманне  і капітальны рамонт  мясцовых дарог, вуліц і дарог сельскіх населеных пунктаў). У тым ліку ўведзены ў эксплуатацыю 1,9 кіламетра аўтамабільных дарог, 4,5 кіламетра вуліц сельскіх населеных пунктаў. Адначасова філіялам за кошт іншых крыніц фінансавання выкананы работы для пабочных заказчыкаў на суму 14400 мільёнаў рублёў — 54,3 працэнта ад агульнага аб’ёму.

— Іван Пятровіч, як вядома, адной з галоўных задач дарожнай службы з’яўляецца забеспячэнне рэгулярнага і на­дзейнага праезду транспарта па мясцовых аўтамабільных дарогах, утрыманне іх у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўнай дакументацыі…

— Гэтаму аспекту надаём самую пільную ўвагу. Летась на ўтрыманне  мясцовых аўтадарог пайшло 3574 мільёны рублёў, а дарог і вуліц на вёсцы — 1284 мільёны рублёў (у 2013 годзе — 57 мільёнаў рублёў). Акрамя таго, аблвыканкамам  было дадаткова выдзелена на рамонт дарог і вуліц сельскіх населеных пунктаў 1030 мільёнаў рублёў. За гэтыя сродкі пакладзена асфальта-бетоннае пакрыццё на працягласці 3,6 кіламетра. На аўтадарогах з мэтай павышэння іх тэхнічнага ўзроўню і эксплуатацыйных якасцей, а таксама бяспекі руху абсталявана 13 аўтобусных прыпынкаў, пабудаваны і адрамантаваны 4 аўтапавільёны, нанесена 137,5 кіламетра гарызантальнай дарожнай разметкі, зроблена адна штучная няроўнасць тыпу “спячы паліцэйскі”, ухілена ямачнасць пакрыцця  праезнай часткі на пло­шчы 9770 квадратных метраў.

— А што яшчэ станоўчага адбылося ў жыцці вашай арганізацыі ў мінулым годзе?

— Летась філіялам праведзена пэўная работа па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. Рэалізацыя мерапрыемстваў па энергазберажэнні (укаранілі, у прыватнасці, цеплакрыніцы на мясцовых відах паліва, мадэрнізавалі здрабняльна-сартавальныя лініі па перапрацоўцы шчэбню…) дазволіла атрымаць эканомію цепла-, энергарэсурсаў  у памеры 49 тон умоўнага паліва  пры заданні 48 тон.

— Нягледзячы на прымаемыя меры ў раёне, тым не менш, штогод павялічваецца колькасць дарог з асфальта-бетонным пакрыццём, якія патрабуюць тэрміновага рамонту. У гэтым можна пераканацца і на ўласным вопыце…

— Сапраўды, так. Калі ў 2005 годзе працягласць аналагічных участкаў складала 14,2 кіламетра, дык праз восем год  ужо 137,4 кіламетра. Летась — 130,9 кіламетра альбо 45,5 працэнта ад  усіх дарог з асфальта-бетонным пакрыццём. Некаторыя дарогі праслужылі без капітальнага рамонту па 15 і больш год і патрабуюць неадкладнага ўзнаўлення. Вось і няма як расслабляцца. Сёлета нам вы­дзелілі на ўтрыманне мясцовых дарог 4,5 мільярда рублёў, што, па шчырасці, не так
і шмат. Сюды ўвахо­дзяць такія віды работ як падсыпка, грэйдзіраванне, ямкавы рамонт, высечка кустоўя. Зімой пасыпаем спецыяльнай сумессю і чысцім ад снегу. Дарэчы, тут ёсць і нарматыў: пасля заканчэння снегападу павінны прывесці ўсе дарогі ў парадак на працягу 16 гадзін. Вясной наводзім прывабны вонкавы выгляд: фарбуем знакі, масты, рамантуем аўтапавільёны. Выдзелены  таксама сродкі, 1,5 мільярда рублёў,  на бягучы рамонт. Гэта, да прыкладу, калі зношанае пакрыццё закрываецца тонкім слоем асфальту, прымяняецца і паверхневая апрацоўка.

— І што ў планах на сёлета?

— У прыватнасці, ставіцца задача аднавіць такім чынам адзін з участкаў  дарогі Ліпава  — Лук’янавічы — Навасёлкі (па вёсцы Трыданы),  Лотва — Расохі — Міхалі. А што тычыцца дарогі Мядзел — Баклаі, там прадугледжана зрабіць з аднаго боку тратуар. Чаго і патрабуюць правілы бяспекі руху. Дарэчы, удзельнічаем і ў асфальтаванні ўчасткаў пры здачы тэрыторый ЖБК, дапамагаем і жыллёва-камунальнай службе пры рамонце вуліц. Такім чынам зарабляем дадатковыя грошы, якія зусім не лішнія для нармальнай жыццядзейнасці нашай арганізацыі. А яшчэ ў мінулым годзе ў нас  з’явілася і такая крыніца фінансавання як адлічэнне ад дзяржаўнай пошліны на допуск да дарожнага руху. Якраз за гэтыя сродкі (нам выдзелілі 6,7 мільярда рублёў) плануем закончыць сёлета  работы на дарозе Брусы — Сваткі — Янушова. Засталося падсыпаць абочыны, паставіць знакі. Карацей, давесці да ладу. А яшчэ неабходна закончыць участак дарогі працягласцю два кіламетры Баяры — Крывічы — Касцяневічы (у бок вёскі Габы),  26-ы і 27-ы кіламетры дарогі Занарач — Свір, а таксама гравійку Балашы — Баравое — Наносы.

Каб арыентаваліся, наколькі ўсё гэта дорага каштуе,  Іван Крывенькі прывёў такі факт: участак шашы Занарач — Свір працягласцю 1,6 кіламетра, дзе нядаўна  па­клалі тонкі слой асфальту (3 сантыметры) і зрабілі апрацоўку пакрыцця, закаштаваў 900 мільёнаў рублёў. Так што, памятайце і пра гэта, калі едзеце па добрай дарозе!

Гутарыў

Аляксандр БЫКАЎ.

Фота Георгія Прысмакова.



06 лютага 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043     Паруснікі                          лебедзі на Мястры dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси