У чаканні наваселля

ПЫТАННЕ якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва — адно з прыярытэтных у нашай дзяржаве. Яно ўключае ў тым ліку і бытавыя моманты: каб у медыцынскіх установах было чыста, прасторна, зручна. Менавіта так у хуткім часе будзе ў Свірскай участковай бальніцы. Падстава для такога меркавання — прыбудова, якая з лета мінулага года ўзводзіцца на тэрыторыі ўстановы. Больш падрабязна пра пашырэнне бальніцы расказвае галоўны ўрач установы Вольга СЯРЖАНТ:

— Сутыкнуліся з цеснатой і нязручнасцямі, калі вымушаны былі пакінуць стары будынак паліклінікі і пераехаць у бальніцу. Дэнтальнае абсталяванне, для фізіяпрацэдур, тады яшчэ і флюарограф, якія засталіся ў аварыйным будынку, патрабавалі новых памяшканняў. Чакалі рамонту цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне, пральня. Вельмі рады, што ўлады, будаўнікі і праекціроўшчыкі пайшлі нам насустрач, і мы будзем мець, акрамя названага, яшчэ і гаражы. У новы будынак пераедуць кабінеты, дзе вядуцца прыёмы, лабараторыя. Памяшканні, якія вызваляцца тут, пойдуць на пашырэнне колькасці сацыяльных ложкаў, якія зараз знаходзяцца разам з тэрапеўтычнымі. Догляд за хворымі патрабуе розных падыходаў, таму і для нас, і для іх размежаванне будзе на карысць. Плануецца зрабіць для сацыяльных ложкаў асобны ванны пакой, пост, дзе будуць знаходзіцца медсястра і санітарка.

— Хто вядзе будоўлю і ці задаволены вы тэмпамі і якасцю іх работ?

— Генеральным падрадчыкам з’яўляецца “Нарачпрафбуд”. Вельмі аператыўна працуюць, калі ўзнікаюць якія пытанні — завуць на месца, раімся. На дадзены момант ужо вядуцца ўнутраныя работы: пафарбоўка, укладка лінолеума, пліткі, разводка электраправодкі. На чарзе — усталяванне сантэхнікі.

— Калі плануеце пераязджаць?— Не так хутка, як хацелася б. Бо, напрыклад, для таго, каб падключыцца да электралініі, патрэбна падстанцыя, якой яшчэ няма, каб запрацавала каналізацыя, трэба ўрэзацца ў цэнтральную, да якой метраў шэсцьсот. А яшчэ патрабуюць часу і значных фінансавых выдаткаў водазабеспячэнне і ацяпленне, не кажучы пра абсталяванне памяшканняў. Спраў, як бачна, яшчэ шмат. Але ж і вынік будзе радаваць як свіран, так і жыхароў бліжэйшых вёсак.

А вось што наконт будоўлі ўдакладніў галоўны інжынер БВУ “Нарачпрафбуд” Уладзімір СОЛДАК:

— Першапачаткова аб’ект значыўся як прыбудова, але на самай справе атрымліваецца двухпавярховы будынак з падвалам на тры гаражы. Распачалі работы ў чэрвені мінулага года, і за гэты перыяд асвоілі 15 мільярдаў рублёў. На мінулым тыдні тут яшчэ працавала 35 чалавек, а зараз засталіся спецыялісты з Мядзельскага ПМС, якія займаюцца электрыкай, і наладчыкі вентыляцыйнай сістэмы са сталічнай фірмы. Сярод работ, якія яшчэ ад нас патрабуюцца — дафарбаваць фасад і добраўпарадкаваць тэрыторыю, што і будзе зроблена з надыходам вясны.

Іна ЯРЧАК.

На здымку: 1. Плітачнік Яўген Холад; 2. Брыгадзір цесляроў Юрый Пракаповіч і цясляр Сяргей Верабей.

Фота Георгія Прысмакова.



06 лютага 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Будаўніцтва

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры 223_ 0-170 _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси