Пясняр азёрнага краю

Пясняр Нарачанскага краю,

Моцны абліччам і духам,

Ля хаты бацькоўскай, бы ў гаі,

Песню салоўкі падслухаў.

 

І вынес яе на свет цэлы,

Спяваў пра Радзіму і працу.

Гучала песня так смела

І ўсіх заклікала змагацца.

 

Нарачы хвалі гайдалі,

І стромкія родныя сосны.

Лунала, як мова жывая —

Вобразна, гучна, узнёсла.

 

Філосаф мудры, глыбокі,

І лірык дасціпна-пяшчотны.

Ён спадчыны зведаў вытокі

І ткаў сваіх вершаў палотны!

Яніна ДЗЕМІДОВІЧ.

в. Будслаў.

Т. Б.

Зноў студзень пачынаецца з макрэчы,

Няма парадку ў каралеўстве зім…

Ды ранак наш — яшчэ ён не старэчы,

І подых весні ў поглядзе тваім.

 

Яшчэ нас напаткаюць крыгаломы,

І ў небе праспяваюць жаўрукі.

І недзе там, за рысай невядомай,

Ізноў тваёй я папрашу рукі!

Аляксандр БЫКАЎ.

 



08 Студзень 2015.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Творчасць

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   dsc_5774-3 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела