Для прыгажосцi i маладосцi

ПАЗАЎЧОРА ў райцэнтры па вуліцы Крупскай гасцінна адчыніла дзверы крама па продажы парфумы і касметыкі пад кідкай назвай “Беліта-Вітэкс”. У прэзентацыі новай для мядельцаў гандлёвай кропкі разам з кіраўніцтвам закрытага акцыянернага таварыства прыняў удзел і старшыня райвыканкама Ілья Шацько.

Вось што расказаў генеральны дырэктар ЗАТ “Вітэкс” Віктар Цярэшчанка, які і стаяў у вытокаў гэтай спецыфічнай вытворчасці.

— Такіх крам у нас ужо 115 па ўсёй Беларусі і 457 — у дзяржавах былога Саюза. Прадукцыя пастаўляецца ў Злучаныя Штаты Амерыкі, Германію, Грэцыю, Францыю, Чэхію, Ізраіль і шэраг іншых краін. І, у першую чаргу, яна вызначаецца высокай якасцю, бо выкарыстоўваем самыя лепшыя ў свеце інгрэдыенты. Надаём важнае значэнне натуральнасці вырабаў. Для чаго арганізавалі вытворчасць экстрактаў траў, дзесьці за 150 найменняў. Шырока прымяняем таксама прадукты пчалярства. Сучасная тэхналогія і кваліфікаваныя кадры дазваляюць весці справу так, каб прадукцыя прадпрыемства (выпускаецца больш за 1500 найменняў), нягледзячы на дарагія кампаненты, была даступнай па цане.Як патлумачыў далей Віктар Аляксеевіч, ставіцца задача, каб у будучым аналагічныя фірменныя прадстаўніцтвы з’явіліся ў кожным раённым цэнтры рэспублікі. І, карыстаючыся магчымасцю, заклікаў жанчын цудоўнага Нарачанскага краю не прамінаць гэтай крамы. Бо прыгажосць, якой яны, безумоўна, вызначаюцца, патрабуе, тым не менш, пэўных намаганняў. Дарэчы, прадаўцамі тут працуюць мясцовыя дзяўчаты, якія ўжо адной усмешкай ствараюць для наведвальнікаў добры настрой.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Магазін “Беліта-Вітэкс”; 2. Прадавец Святлана Блузман прапануе пакупніку тавар.

Фота Георгія Прысмакова.



31 снежня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  лебедзі на Мястры wjx6x-f4hhi на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела