Капітальны рамонт

У ГЭТЫЯ снежаньскія дні надзвычай многа тэхнікі ўбачылі на дарозе Брусы — Сваткі — Янушова. Прараб Віктар Тачыцкі, які тут знаходзіўся, патлумачыў, што работнікі філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд»-»ДРБУ № 133″ праводзяць капітальны рамонт дарожнага палатна.

— Было запланавана адрамантаваць 4 кіламетры дарогі, фактычна новы асфальт пакладзены на працягу 4,2 кіламетра. Ды яшчэ метраў 300 заасфальтуем, — кажа прараб.

— Хто вызначаецца асаблівым стараннем і руплівасцю? — цікаўлюся.

— Усе працуюць добра. Людзі разумеюць, што надвор’е пакуль спрыяе, а таму і імкнуцца як мага эфектыўней выкарыстоўваць

замацаваную тэхніку і светлавы працоўны дзень, — чую ў адказ. — Хаця дні зараз вельмі кароткія…

Спрытна завіхаюцца рабочыя. А гэта азначае, што выконваюць яны добра вядомую справу. Вопыту ім не пазычаць.

Свой асфальтаўкладчык выйшаў са строю, а таму, як расказаў Віктар Аляксандравіч, пазычылі ў калег з Маладзечна. Памочнікам машыніста асфальтаўкладчыка завіхаецца Анатолій Смаленскі.Адзін за адным пад’язджаюць “МАЗы” з асфальтам.

— Хто кіруе аўтамабілямі і адкуль возіце асфальт? — пытаюся ў Віктара Тачыцкага.

— Асфальт возім з Вілейкі. А аўтамабілі належаць Мядзельскаму ПМС. Хлопцы стараюцца. Вадзіцель Іван Карабейнік ужо трэці рэйс сёння зрабіў, — адказвае суразмоўца.

Павольна рухаецца асфальтаўкладчык, пакідаючы за сабой чорную паласу, ад якой аддае гарачынёй. Рабочыя драўлянымі швабрамі тое-сёе падправяць, скінуць выпадкова трапіўшыя камяні — і на гэтай паласе пачынаюць гаспадарыць машыністы каткоў. Пакуль асфальт не астыў, яго патрэбна пракатаць, утрамбаваць. Тады пакрыццё атрымаецца гладкім і даўгавечным. Вось і стараюцца машыністы каткоў Іван Кулеш, Станіслаў Юзафовіч і Міхаіл Малько. Таму замацаваная за імі тэхніка і мінуты не прастойвае.

Пакласці новы асфальт — гэта не ўсё. Патрэбна выраўняць і падсыпаць абочыны. Вадзіцелі аўтамабіляў падвозяць гравій і ссыпаюць яго невялікімі кучкамі, тым самым, ствараюць фронт работы для машыніста аўтагрэйдара Аляксандра Будзько.

— Работа мне знаёмая, восем гадоў працую на аўтагрэйдары. Выраўноўванне абочын — лічыце заключны акорд капітальнага рамонту дарогі. Застанецца толькі замяніць ці паставіць дарожныя знакі і зрабіць разметку, — кажа Аляксандр. — Таму хутка і гэты ўчастак будзе радаваць аўтамабілістаў.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: 1. Працуе брыгада па ўкладцы асфальту; 2. Машыніст катка Міхаіл Малько; 3. Аўтагрэйдарыст Аляксандр Будзько.

Фота Георгія Прысмакова.



24 снежня 2014.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Дарожная служба

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

возера Мястра Сядзіба Максіма Танка   возера Мястра  Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси